Серада, 16 Май 2018 09:59

Гапееў, В. М. Мая мілая ведзьма

Гапееў, В. М. Мая мілая ведзьма : школьны раман / Валеры Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 253, [1] с.. – (Пазакласнае чытанне)

Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства, зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, пазнаеш шчырае каханне і здолееш — ты здолееш! — вытрымаць гэты неміласэрны цяжар разумення. Ты зробіш усё ад цябе залежнае, каб жыў ружовы матылёк. І выявіцца, што можаш так шмат…

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 830 разоў Апошняя змена Серада, 30 Май 2018 10:00