“Зямныя вузлы” – кніга пра лёс беларускай вёскі, пра яе радасці і засмучэнні, яе поспехі і праблемы. І, можа, самае галоўнае, самае каштоўнае ў тым, што героі нарысаў – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты сельскагаспадарчай вытворчасці, бізнесмены, простыя вясковыя жыхары – у сваіх развагах не проста канстатуюць рэальныя факты і з’явы, а глыбока іх аналізуюць, падказваюць шляхі вырашэння няпростых сацыяльна-эканамічных і маральна-этычных праблем сённяшняга вясковага жыцця.