Чацвер, 12 Ліпень 2018 15:58

Шыманскі, М. М. Вяртанне да родных бяроз

Шыманскі, М. М. Вяртанне да родных бяроз : нарысы / Міхаіл Шыманскі ; [прадмова В. Шніпа]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 304, [1] с., [20] л. фота 

У сваёй новай кнізе «Вяртанне да родных бяроз» вядомы беларускі журналіст, пісьменнік Міхаіл Шыманскі працягвае вельмі актуальную ў наш час тэму, якая з'яўляецца прыярытэтнай у творчасці аўтара. Гэта лірычна-філасофскі роздум пра нашу Беларусь, яе гісторыю, слаўныя традыцыі, багатую духоўную спадчыну, непаўторную прыроду. Асаблівае значэнне надаецца малой радзіме, бо менавіта там — вытокі жыцця, карані кожнага з нас.

Аснову кнігі складаюць хвалюючыя аповеды пра людзей, патрыётаў сваёй Айчыны, нястомных рупліўцаў.

Кніга ў першую чаргу адрасавана нашай моладзі, якая жадае больш ведаць пра сваю Бацькаўшчыну.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2161 разоў Апошняя змена Чацвер, 20 Верасень 2018 09:52