Пятніца, 20 Ліпень 2018 09:50

Мароз, В. І. Перажытае-незабытае

Мароз, В. І. Перажытае-незабытае : успаміны, аповеды, краязнаўства / Вікенцій Іванавіч Мароз – Мінск : Галіяфы. 2017. – 324, [12] с.

Нарожданы на Нясвіжчыне ў беларускай сям’і, сябра Саюза беларускай моладзі падчас вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў гады акупацыі, жаўнер Другой арміі Войска Польскага ў Другой сусветнай вайне, настаўнік мовы і літаратуры ў мірным працоўным жыцці, Вікенцій Мароз ёсць увасабленне сапраўднай беларускай душы, адданы сын сваёй зямлі.

Кніга Вікенція Мароза “Перажытае-незабытае” – гэта не толькі экзістэнцыя асабістага жыцця чалавека з пакручастым лёсам на драматычных зломах беларускай гісторыі, але і жывы выразны адбітак складанага і трагічнага часу, які ўвабраў і жыццё пад Польшчай, і першыя Саветы, і жыццё пад акупацыяй, і вайну, якой аддадзены два з паловай гады, і пасляваенны перыяд з усімі яго калізіямі. 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1752 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Ліпень 2018 09:53