У кнізе распавядаецца пра гісторыю вёсак Старая Мыш і Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Чытач даведаецца пра жыццё ўладальнікаў мышскіх зямель, прадстаўнікоў самых вядомых родаў Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага. Выданне разлічана на краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы.