Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары).