Зборнік “Анёлы, чэрці і кабеты” – плён сямігадовай супрацы пісьменніка Паўла Ляхновіча з аўтарам апавяданняў. Шмат гадоў таму спадар Павал адгукнуўся на прапанову паэткі Ніны Мацяш перакласці на беларускую мову два апавяданні папулярнага ў Польшчы пісьменніка з Любліна, але ўцягнуўся, і прапанаваная да ўвагі чытачоў кніга ўтрымлівае аж шэсцьдзесят твораў, якія сваёй формай нагадваюць прыпавесці.
Выданне зборніка апавяданяў Збігнева Уладзімежа Фрончака стала магчымым дзякуючы спрыянню гарадской адміністрацыі горада Любліна (Польшча), і прысвечанае 700-годдзю горада.