Лёс чалавека - кропля ў гісторыі грамадства. Але ж з такіх кропель якраз і складаецца гэтая гісторыя. Бо чаго яна вартая без чалавечых жыццяў, памкненняў, учынкаў?
У кнізе на аснове дакументальнага матэрыялу распавядаецца пра жыццё ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара вёскі Рубель Столінскага раёна, Сцяпана Данілавіча Кажаноўскага — аднаго з мільёнаў тых, хто прайшоў праз няпростыя выпрабаванні, апынуўся на полі бою дабра і зла, каб адстаяць, захаваць і прадоўжыць гісторыю Радзімы.
Адрасуецца ўсім, хто неабыякавы да мінулага нашай краіны, лёсу асобнага чалавека - неад’емнай часцінкі гісторыі народа.
Падорана: Пашкевіч М. І.