Пятніца, 28 Чэрвень 2019 08:32

Раман Скірмунт (1868—1939)

Смалянчук, А. Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю : апошнім грамадзянам Вялікага Княства Літоўскага прысвячаецца / Аляксандр Смалянчук. - Мінск : Зміцер Колас, 2018. - 692, [1] с., XII с. іл., каляр. іл., партр.

Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 г. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 г.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 359 разоў