Пятніца, 28 Чэрвень 2019 08:46

Валовічы герба "Багорыя"

Валовічы герба "Багорыя" / [А. І. Шаланда і інш. ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. - Мінск : Беларуская навука, 2019. - 292, [1] с. - (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Калектыўная манаграфія з’яўляецца працягам выдання «Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV–XVIII стст.» (Мінск, 2014) і прысвечана невядомым і маладаследаваным старонкам гісторыі славутага беларускага магнацка-шляхецкага роду Валовічаў. У яе аснову леглі матэрыялы, апрабіраваныя на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Валовічы-2: гісторыя, генеалогія, культура (ХV–XX стст.)» (Гродна, 24–25 красавіка 2015 г.), а таксама іншыя даследаванні як айчынных, так і замежных навукоўцаў. У выданні разгледжаны праблемы генеалогіі, геральдыкі, сфрагістыкі роду Валовічаў, палітычныя кар’еры і маёмасны стан яго прадстаўнікоў, іх уклад у развіццё культуры ВКЛ і Беларусі ў ХV–XX стст.

Разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў, а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, генеалогіяй, геральдыкай і сфрагістыкай.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 404 разоў Апошняя змена Пятніца, 28 Чэрвень 2019 08:48