Чацвер, 18 Ліпень 2019 16:36

Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы

Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларуская навука, 2016— Т. 6 : [у 3 кн.]. - 2019. - 334, [1] с.

Шосты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Бела- русь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» складаецца з чарговых трох кніг. У першай «Кожны лёс - адметнае штось» расказваецца пра мастакоў, якія паспяхова працавалі на сумежжы дзвюх культур - рускай і беларускай. Кніга другая «Як беларусы Маскву ўпрыгожвалі» знаёміць з беларусамі, якія аздаблялі храмы сталіцы Масковіі. Героі трэцяй кнігі «Птушаняты гнязда Пятрова» - выхадцы з ВКЛ, паплечнікі Пятра I. Кнігі прывабліваюць багаццем фактычнага матэрыялу, прысутнасцю нечаканых і неверагодных эпізодаў. 

Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто не- абыякавы да нацыянальнай гісторыі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1244 разоў