Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Ліпень 2019 16:32

Мароз, У. В. Выбранае : Т. 2

Мароз, У. В. Выбранае : у 3 т. / Уладзімір Мароз : Т. 2 : . - Мінск : Галіяфы, 2018 Тры сшыткі : проза. - 425, [1] с.
ISBN 978-985-7140-91-6.

Другі том “Выбранага” складаюць празаічныя тэксты Уладзіміра Мароза. Проза вядомага беларускага паэта і кінадакументаліста своеасаблівая, адметная. Вызначаны жанр “аповеды жыцця” невыпадковы – апавяданні пабудаваныя на рэальных жыццёвых сітуацыях, сустрэчах і падзеях, якімі багата прыватнае, літаратурнае і кінематаграфічнае жыццё аўтара. Адначасна тэксты выходзяць за межы аўтабіяграфічнасці, экзістэнцыйнасці быцця канкрэтнага асобнага чалавека ў сучасным свеце – у творах праяўлены яскравы адбітак часу, яны напоўнены роздумам аб сэнсе чалавечага існавання на зямлі, аб спрадвечнай барацьбе дабра і зла. Шмат якія сітуацыі чытач зможа прымерыць на сябе, знайсці сугучча свайму эмацыйнаму стану, думкам і развагам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1101 разоў