Аўторак, 23 Ліпень 2019 16:34

Мароз, У. В. Выбранае : Т. 1

Мароз, У. В. Выбранае : у 3 т. / Уладзімір Мароз : Т. 1 : . - Мінск : Галіяфы, 2018 Другога не дадзена : паэзія / [прадмова М. Тычыны]. - 422, [1] с.
ISBN 978-985-7140-90-9.

Першы том “Выбранага” складае паэзія Уладзіміра Мароза, адметная старонка яго творчасці. Ва ўсіх дзевяці кнігах, з якіх прадстаўнены вершы, творца з сялянскай зацятасцю, дбайна ўзрабляе свой абшар, які для яго ёсць непадзельна Беларусь, радзінны хутар, каханне й сям’я, шлях да храма. Паэт ідзе горнымі і дольнімі шляхамі Святой Зямлі і сваёй роднай Беларусі, прамаўляе да чытача з адметнай ліра-эпічнай інтанацыяй, гранічна шчыра, філасофскі заглыблена. Спрадвечная тэма кахання ў творах паэта ёсць адбітак уласнага жыцця, сагрэтага цеплынёю любові. Вершы прасякнуты верай у перамогу дабра над злом, святла над цемрай, вылучаюцца пачуццёвай безабароннасцю, пранікнёнай лірычнасцю.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 150 разоў Апошняя змена Аўторак, 23 Ліпень 2019 16:43