Панядзелак, 19 Жнівень 2019 10:41

Крыніцы і вытокі. Нарысы з гісторыі і культуры Івацэвіччыны

Зайка, А. Крыніцы і вытокі. Нарысы з гісторыі і культуры Івацэвіччыны : да 500-годдзя г. Івацэвічы / Алесь Зайка. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. - 179 с.

Аснову кнігі склалі артыкулы, якія друкаваліся ў перыядычным друку апошнія 30 год.

У 2019 годзе мы будзем адзначаць 500-годдзе Івацэвіч. Аўтар не абышоў увагай такую знамянальную дату ў гісторыі раёна і прысвяціў асобны нарыс, у якім апавядае пра даўніну і сучаснасць горада Івацэвічы.

Краязнаўца апавядае пра землякоў, якія пакінулі значны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны (Іван Храптовіч, Алена Глінская, Васіль Тышкевіч, Іван Мялешка, Міхал Агінскі, Міхаіл Гамаліцкі, Францішак Юндзіл, Канстанцін Хруцкі ды інш.), а таксама пра матэрыяльную культуру і быт нашых людзей.

Кніга адкрывае новыя старонкі гісторыі і культуры Івацэвіч, Івацэвіччыны, разлічана на шырокае кола чытачоў, неабыякавых да мінулага роднага краю.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1070 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Жнівень 2019 10:45