Панядзелак, 19 Жнівень 2019 10:47

Па забытай сцяжынцы…

Філіпава, М. Па забытай сцяжынцы… : зб. вершаў / М. Філіпава. – Баранавічы : выдавец А. Г. Хахол, 2018. – 98 с.

У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы аўтара, улюблёнага ў свой край, сваю радзіму, у Белую Русь. Гэта шчыры роздум пра былое і сённяшні час, пра будучыню, пра адносіны да роднае мовы, культуры.

Вершы паэткі - гімн прыгажосці беларускай зямлі. Побач з творамі грамадзянскага накірунку вершы пра каханне, пра свет жывёл і раслін і дзіцячыя калыханкі.

Чытача могуць зацікавіць аўтарскія ілюстрацыі да надрукаваных у кнізе твораў.

Зборнік разлічаны на масавага чытача, на прыхільнікаў беларускай мовы дарослага і школьнага ўзросту.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 433 разоў