Чацвер, 21 Лістапад 2019 12:36

Кінараман

Шчур, М. А. Кінараман : анатомія / Макс Шчур. - Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2019. - 257, [1] с.

Новы раман лаўрэата прэміі Гедройца (2016) Макса Шчура — нахабная спроба змясціць пад адной вокладкай гісторыю кіно і біяграфію свайго пакалення. На вачах чытача разгортваецца «грубы мантаж» з масавых і інтымных сцэн, фрагментаў гістарычнай кінахронікі, закадравых дыялогаў, абрыўкаў класічных стужак. Усё гэта дзіўным чынам утварае цэльны вобраз безыменнага Персанажа ў эпоху, калі само жыццё складаецца з кінацытат.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 464 разоў