Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Люты 2020 12:45

Абрысы роднага. Нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе "эпохі рубяжа"

Белая, А. І. Абрысы роднага. Нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе "эпохі рубяжа" : манаграфія / А. І. Белая ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт". - Баранавічы : БарДУ, 2015. - 206, [1] с.

 

Комплексна абгрунтоўваецца паняцце «эпоха рубяжа» ў дачыненні да першай трэці ХХ стагоддзя як часу грандыёзных сацыяльна—палітычных і культурных трансфармацый; разглядаюцца вобразы этнапрасторы, найбольш распаўсюджаныя ў беларускай прозе акрэсленага перыяду, выяўляецца іх метафорыка—сімвалічнае значэнне і роля ў рэпрэзентацыі часавых характа-рыстык эпохі; ацэньваецца роля локусаў культуры як сродкаў мастацкай крыптаграфіі, запатрабаванай рэаліямі літаратурна—грамадскага жыцця 1920—х — 1930—х гадоў. У неабходнай меры ў працэсе аналізу прыцягваюцца творы іншых перыядаў, жанраў і літаратур.

Адрасавана выкладчыкам, студэнтам, аспірантам і ўсім, каго цікавяць закранутыя праблемы. Выданне можа быць выкарыстана ў якасці вучэбнага дапаможніка па гісторыі беларускай літаратуры, беларусазнаўству, культуралогіі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 873 разоў