Чацвер, 02 Красавік 2020 09:03

Беларускія адміралы Польшчы

Малішэўскі, М. М. Беларускія адміралы Польшчы = Bialoruscy admiralowie Polski = Белорусские адмиралы Польши = Belarusian admirals of Poland / Мікалай Малішэўскі. - Мінск : Р. М. Цымбераў, 2019. - 419 с.
ISBN 978-985-90499-3-4.



«Беларускія адміралы Польшчы» — кніга на чатырох мовах аб ураджэнцах Беларусі і маючых беларускія карані прадстаўніках эліты афіцэрскага корпуса Ваенна-Марскога Флота Польскай Рэспублікі — з моманту яго стварэння і па сённяшні дзень. На праця-гу дзесяцігоддзяў, гэтыя людзі займалі вядучыя камандныя пасады ў Ваенна-Марскіх Сілах Польшчы, яе падводным флоце і нават той частцы польскага ВМФ, што апынулася ў гады Другой сусветнай вайны на чужыне. Дзякуючы ім, былі створаны першыя падраздзяленні марской пяхоты, сістэма падрыхтоўкі кадраў ВМС, марская авіяцыя і флот адроджанай Рэчы Паспалітай.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 230 разоў Апошняя змена Чацвер, 02 Красавік 2020 09:06