Чацвер, 04 Чэрвень 2020 10:25

Суша, А. А. Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія

Суша, А. А. Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія /  Алесь Суша. - Мінск  Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. - 259 с., [4] л. каляр. іл.


Выданне раскрывае таямніцы адной з самых загадкавых і незвычайных беларускіх кніг за ўсю айчынную гісторыю. Яно ўключае вынікі комп-лекснага навуковага даследавання Берасцейскай Бібліі 1563 г. - сапраўднага шэдэўра айчыннай і сусветнай культуры. У кнізе зроблена спроба не толькі апісаць абставіны стварэння і бытавання гэтага кніжнага помніка, але і асэнсаваць яго значнасць як твора мастацтва, паліграфічнага шэдэўра, рэлігійнай каштоўнасці, літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў, паказаць непаўторныя рысы гэтага найпрыгажэйшага, найдаражэйшага і самага вялікага выдання Беларусі ХVІ-ХVІІІ стст. У той жа час дадзеная праца з’яўляецца спробай асэнсавання значнасці Берасцейскай Бібліі ў ка-нтэксце сучаснага сацыякультурнага развіцця Брэста і ўсёй краіны, важ-нага і каштоўнага здабытка для сучасных беларусаў, прадмета гонару за родны край. Праз гэта гістарычны помнік вяртаецца да жыцця і працягвае служыць развіццю айчыннай культуры.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 53 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Чэрвень 2020 10:27