Панядзелак, 07 Верасень 2020 09:56

Бежанства 1915

Прымака-Онішк, А. Бежанства 1915 : забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк ; [пераклад з польскай А. Моніча]. - Смаленск : Інбелкульт, 2019. - 303 с.


Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіё­наў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточ­чы­ны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...

Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: лю­дзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 867 разоў