Восьмы том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» складаецца, як і папярэднія, з трох кніг. У першай «Чужое неба як сваё» расказваецца пра вядомых людзей, якіх лёс закідваў далёка ад Радзімы. Героі другой кнігі – «Немагчымасць магчымага» – дасягнулі таго, што здаецца неверагодным. Трэцяя кніга «Алелькавічы» пачынае знаёміць з прадстаўнікамі самых знакамітых беларускіх родаў. Кнігі прывабліваюць багаццем фактычнага матэрыялу і жывасцю падачы, прысутнасцю нечаканых, неверагодных эпізодаў.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. У сваёй рабоце могуць выкарыстоўваць выхавацелі дзіцячых садоў, настаўнікі на ўроках і ў пазашкольнай рабоце.