“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні.
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе...
Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст. 5 студзеня 1892 г. — 29 лістапада 1949 г.) — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
А яшчэ Адам Станкевіч бачыў найбольшую грамадскую карысць для бацькаўшчыны ў тым, каб існавала Беларуская каталіцкая царква.
Пятніца, 11 Верасень 2020 09:49
"...Усе бачылі нястачу віна..."
Дранько-Майсюк, Л. В. "...Усе бачылі нястачу віна..." : аповесць пра Адама Станкевіча / Леанід Дранько-Майсюк. - Мінск : Кнігазбор, 2020. - 166 с., [12] л. факсім. - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка").
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду