Панядзелак, 21 Снежань 2020 10:52

Гульні з нулявымі сумамі

Паплаўскі, А. Гульні з нулявымі сумамі : аповесці / Алесь Паплаўскі. - Мінск : Галіяфы, 2020. - 295, [1] с.

У кнігу ўвайшлі тры аповесці. "Размовы са стодзівамі" - гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці "Lapido" Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці "Гульні з нулявымі сумамі" трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 748 разоў