Панядзелак, 22 Сакавік 2021 16:04

Гісторыя Круговіцкае школы

Трафімчык, А. В. Гісторыя Круговіцкае школы = История Круговичской школы / Анатоль Трафімчык ; [рэдкалегія: В. К. Гардзей (галоўны рэдактар) і інш.] : Сшытак 1 : . - Масква : Навука, 2019— У часы Расійскай імперыі = Во времена Российской империи. - 2019. - 121, [1] с.
ISBN 978-5-6043112-7-1.


Мікрагістарычным даследаваннем, якое прапануецца вашай увазе, пачынаецца даволі ўнікальны праект - рэканструкцыя існавання звычайнай вясковай школы ў Беларусі, школы не толькі і не столькі як сацыяльнага інстытута наогул, а канкрэтнай установы - у Вялікіх Круговічах (цяпер - Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Гэта - пакуль першая манаграфія колькітомнага выдання. Тут ахопліваецца паўвекавая гісторыя Круговіцкага народнага вучылішча, пачынаючы ад яго заснавання ў 1869 г. Прадстаўлены розныя бакі жыцця школы, у тым ліку антрапалагічны. Кніга на шырокім дакументальным матэрыяле расказвае пра мясцовыя асаблівасці функцыянавання навучальнай установы. Разам з тым Круговіцкае вучылішча варта прызнаць даволі тыповым для Беларусі. Таму даследаванне можа стаць і арыенцірам для стварэння падобных работ па іншых такіх установах.

Выданне ўяўляе цікавасць і для прафесійных спецыялістаў-гісторыкаў, і для шырокага кола краязнаўцаў ці тых людзей, якія любяць разглядаць пад павелічальным шклом наша мінулае.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 644 разоў