Аўторак, 29 Чэрвень 2021 11:24

Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст.

Бохан, Ю. М. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. / Юрый Бохан ; [укладальнік, аўтар прадмовы М. А. Волкаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. - 2-е выд.. - Мінск : Беларуская навука, 2020. - 291, [1] с., [13] л. каляр. іл., карт 

ISBN 978-985-08-2649-7

 

Асноўную частку кнігі складае кандыдацкая дысертацыя Юрыя Мікалаевіча Бохана «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV–XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)», якая была абаронена ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле асобнага рэгіёна разглядаюцца мястэчкі як адна з найважнейшых форм урбаністычных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю навакольных зямель. У астатняй частцы кнігі сабраны апублікаваныя артыкулы Ю. М. Бохана па праблеме ўрбаністыкі.

Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 182 разоў