Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае — Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве.
Кніга разлічана на падлеткаў сярэдняга школьнага ўзросту. Яна, несумненна, выкліча ў іхцікавасць, абуджаючы захапленне і любоў да прыроды.