"У камянёў доўгая памяць" - сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы "Падарожжа з Жыгамонтам" (раней выходзіла на беларускім тэлебачанні пад назвай "Падарожжа дылетанта", "Прыгоды дылетанта" і "Новыя прыгоды дылетанта"), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны следлюдзей, якія ўладБелкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.
Аўторак, 11 Студзень 2022 11:38
Жыгамонт, Ю. У. Мястэчкі і вёскі Беларусі
Жыгамонт, Ю. У. Мястэчкі і вёскі Беларусі : падарожжа з Жыгамонтам / Ю. У. Жыгамонт. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. - 207 с.
ISBN 978-985-11-1315-2.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду