У зборніку вершаў паэта з Маларытчыны Мікалая Іванавіча Пацеюка (1938 – 2020) глыбокі роздум пра сучаснасць, настальгічны ўспамін і лёгкая іронія. А яшчэ ў ім шчырае жаданне зразумець маладога сучасніка, падзяліцца пражытым і перажытым, паказаць прыгажосць сапраўдных чалавечых пачуццяў. У кнігу ўключана таксама нізка перакладаў з украінскай мовы.