Серада, 03 Люты 2016 11:30

ЛЮТЫ 2016

95 гадоў з пачатку дзейнасці ПАЛЕСКАГА ВАЯВОДСКАГА ЎПРАЎЛЕННЯ, адміністратыўнага органа ўлады на тэрыторыі Палескага ваяводства (1921) 

45 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА КАМБІНАТА БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ААТ (Брэст; 1971)2480 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА СКАРГІ (ПАВЕНСКАГА; 1536, Польшча – 1612), царкоўнага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пачынальніка польскай аратарскай прозы, заснавальніка і першага рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі ўніверсітэт)

7 – 470 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА МІХАЙЛАВІЧА ЕЎЛАШОЎСКАГА (ЕЎЛАШЭЎСКАГА; 1546, г. Ляхавічы – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста

7 – 135 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯМКЕВІЧА (1881, Польшча – 1943 ці 1944), бібліёграфа, этнографа, гісторыка беларускай літаратуры

7-11 – 90 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА З'ЕЗДУ (Мінск; 1926)750 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПАЛІТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» (Брэст; 1966)

8 – 130 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДАНІЛАВІЧА ДРУШЧЫЦА (ДРУЖЧЫЦА; 1886, Бярозаўскі р-н – 1937), вучонага-гісторыка, даследчыка гісторыі Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, педагога

8 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА (1921,  Хойніцкі р-н – 1976), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976)

9 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНАТОЛЬЕВІЧА ФЯДОСІКА (1951, Лунінецкі р-н), вучонага-гісторыка, лаўрэата прэміі БДУ імя акадэміка У. І. Пічэты (2003), узнагароджанага медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (2006), выдатніка адукацыі Беларусі (2009)

10 – 65 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ ЖЫГАЛАВАЙ (1951,  Маларыцкі р-н), літаратуразнаўца, метадыста, навукоўца, заслужанага настаўніка Беларусі

12 – 270 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ТАДЭВУША БАНАВЕНТУРЫ КАСЦЮШКІ (ахрышчаны 12.02.1746, Івацэвіцкі р-н – 1817), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельніка вайны за незалежнасць ЗША

14 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ЯГОЎДЗІКА (ЯГАЎДЗІКА; 1956, Слонімскі р-н), пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1994)

15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15 – 115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА БАБРУКА (1901, Пружанскі р-н – 1962), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, Героя Савецкага Саюза (1944)

17 – 75 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ФЁДАРАВІЧА) ЖМІНЬКО (г. Брэст, 1941), паэта

17 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ТУЛУПАВА (1951, г. Брэст), мастака

17 – 30 гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТМАШ», прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для мяса-малочнай галіны (Брэст; 1986)

21 – 65 з часу ўтварэння БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАГА СУМЕСНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «БРЭСТГАЗААПАРАТ», ААТ, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (Брэст; 1951)

21 – 30 гадоў з часу стварэння РУЖАНСКАЙ ПУШЧЫ, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (Пружанскі р-н; 1986)

23 – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) БАДАКА (1966, Ляхавіцкі р-н), паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (з 2014), лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2008), Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (2014)

Чытаць 1629 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:18