Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 03 Студзень 2017 15:28

СТУДЗЕНЬ 2017

1 – НОВЫ ГОД

1 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

1 – 550 гадоў з дня нараджэння ЖЫГІМОНТА I СТАРОГА (1467–1548), вялікага князя ВКЛ і караля польскага

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА КАРШУКОВА (1932, Калінкавіцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ВАСІЛЬЕВІЧА МАРЧУКА (1947, Давыд-Гарадок), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА ХВАЛЕЯ (1947, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, крытыка, публіцыста

1 – 50 гадоў з часу заснавання выдавецтва «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ імя П. БРОЎКІ» (Мінск; 1967)

3 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯМЁНАВІЧА ГІГЕВІЧА (1947, Барысаўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982)

4 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА РАГАЎЦОВА (1952, Жлобінскі р-н), мовазнаўца, паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Хомчанкі (2008)

5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

5 – 110 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ЛЯВОНАВІЧА) ГУБАРЭВІЧА (1907, Чавускі р-н – 1987), драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968)

6 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЯРГЕЕВІЧА ТАЛМАЧОВА (1922, Расія – 1998), мастака, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

6 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА АНТАНОЎСКАГА (1952, Пінскі р-н), паэта, пісьменніка, рэдактара газеты «Раённыя будні» (Пружаны), заслужанага журналіста Беларусі

7 – РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство)

9 – 120 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНТОНАВІЧА ШАШАЛЕВІЧА (1897, Краснапольскі р-н – 1941), драматурга, тэатральнага дзеяча

10 – 215 гадоў з дня нараджэння ІГНАЦІЯ ЖАЛЯЗОЎСКАГА (свец. ЯКАЎ ЛЯВОНЦЬЕВІЧ; 1802, Кобрынскі пав. – 1872), рэлігійнага праваслаўнага дзеяча, епіскапа Брэсцкага

10 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ВАРАБ’ЁВА (1942, Баранавіцкі р-н), дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)

10–17 – 90 гадоў з часу праходжання ПРАЦЭСУ над В. З. ХАРУЖАЙ, З. Ф. ПАПЛАЎСКІМ і іншымі членамі КПЗБ, арганізаванага ўладамі Польшчы («Працэс 31»; 1927)

12 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІВАНАВІЧА) КАЛАЧЫНСКАГА (1917, Крупкі – 1990), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

14 – 75 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ВЯРБЫ (сапр. ГЕРТРУДА ПЯТРОЎНА САКАЛОВА; 1942, Талачынскі р-н – 2012), паэтэсы, перакладчыцы

15 – 90 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АНУФРЫЕЎНЫ ВАСІЛЕЎСКАЙ (дзяв. СКРЫПКА-БАНАТ, 1927, Клічаў), пісьменніцы, публіцыста, аўтара твораў для дзяцей і юнацтва

16 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛЮКЕВІЧА (1937, Пружанскі р-н), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук

17 – 285 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА АЎГУСТА ПАНЯТОЎСКАГА (1732, Камянецкі р-н – 1798), апошняга караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя літоўскага, асветніка, мецэната

17 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ГОЙШЫКА (1927, Івацэвіцкі р-н – 1944), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

18 – 120 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ІВАНАВІЧА ЛАПАЦІНА (1897, Брэсцкі р-н – 1965), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

20 – 125 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА РАМАНАВІЧА ШЫРМЫ (1892, Пружанскі р-н – 1978), харавога дырыжора, фалькларыста, этнографа, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, Народнага артыста Беларусі (1949), Народнага артыста СССР (1955), Героя Сацыялістычнай працы (1977), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, 1974), стваральніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі

20 – 125 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА АДАМАВІЧА ТАРАШКЕВІЧА (1892, Віленскі пав. – 1938), грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі, філолага, літаратара, акадэміка НАН Беларусі, аўтара першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918)

21 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА) САДКОВІЧА (1907, Аршанскі р-н – 1968), пісьменніка, кінарэжысёра, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1951)

23 – 95 гадоў з дня нараджэння АРСЕНА ІВАНАВІЧА МАРОЗАВА (1922, Расія – 1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), імя якога носіць вуліца ў г. Кобрыне

27 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА РУЦКАГА (1932, Баранавіцкі р-н – 2015), вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), кавалера ордэна Дружбы народаў (1981)

29 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

30 – 95 гадоў з часу заснавання ІНСТЫТУТА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, папярэдніка НАН Беларусі (Інбелкульт, Мінск; 1922–1928)

30 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ТРАФІМАВІЧА РЭЧЫЦА (1947, Пружанскі р-н), паэта-сатырыка

31 – 125 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНДРАТАВІЧА) ГУРЛО (1892, Капыль – 1938), паэта, перакладчыка, журналіста

31 – 60 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ (Мінск; 1957)

31 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАЛЯНЦІНАВІЧА ДРАНЦА (1962, Столінскі р-н), скульптара, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1803 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 14:52