1 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯРГЕЕВІЧА КОШАЛЕВА (1947, Пружанскі р-н), вучонага-гісторыка, усходазнаўца, акадэміка Беларускай акадэміі адукацыі, лаўрэата прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
4 – ДЗЕНЬ МЕЛІЯРАТАРА (першая нядзеля чэрвеня)
5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
5 – 80 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ПАЎЛАВІЧА БЕЛЯЖЭНКІ (1937, Бешанковіцкі р-н – 2016), пісьменніка, журналіста, лаўрэата прэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (1989), Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008), лаўрэата Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор» (2008, 2009)
5 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПАЎЛАВІЧА ЗАНКОВІЧА (1937, Мінск), архітэктара, скульптара, сярод работ якога мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць», лаўрэата Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967)
5 – 75 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ПЯТРОВІЧА РАГОЙШЫ (1942, Валожынскі р-н), крытыка, літаратуразнаўца, перакладчыка, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франка (2000), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2012)
6 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА СЕЎРУКА (1932, Мінск – 2005), грамадскага дзеяча, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1981)
6 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІОСІФАВІЧА НЕКРАШЭВІЧА (1937, Столінскі р-н – 2009), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1971, 1987)
7 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА НАВУМАВІЧА (МАЙСЕЯ БЕНЬЯМІНАВІЧА) ГЕРЧЫКА (1932, Бабруйск – 2008), пісьменніка, публіцыста
10 – 455 гадоў з часу выдання «КАТЭХІЗІСА», працы Сымона Буднага, першай кнігі на беларускай мове, выдадзенай на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж; 1562)
10 – 205 гадоў з часу адкрыцця ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ, першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі (1812–1820)
13 – 315 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (мян. РЫБАНЬКА; 1702, Украіна – 1762), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, мецэната
14 – 150 гадоў з дня нараджэння МІТРАФАНА ВІКТАРАВІЧА ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА (1867, Рэчыца – 1934), гісторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі
14 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЭЕВІЧА СЫЧЫКА (1937, Бярозаўскі р-н), вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка і заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій
14 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА КОЛАСА (1957, Баранавічы), мастака, педагога
16 – 120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНУФРЫЕВІЧА ШЛЮБСКАГА (1897, Расонскі р-н – 1941), літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, бібліёграфа
16 – 65 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА АВЯР’ЯНАВА (1952, Лунінецкі р-н – 1996), акцёра
17 – 75 гадоў з часу знішчэння гітлераўцамі СЯМІ ВЁСАК ПРУЖАНСКАГА р-на: Краснае, Казлы, Нямковічы, Сілічы, Ліхачы, Пасталова і Устронь (1942)
18 – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ (трэцяя нядзеля чэрвеня)
19 – 105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА ІВАНАВІЧА) БІТЭЛЯ (1912, Воранаўскі р-н – 1991), паэта, перакладчыка, мемуарыста, краязнаўца
20 – 380 гадоў з часу атрымання г. п. Ружанамі МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА І ГЕРБА СВЯТОГА КАЗІМІРА (1637)
20 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА ЛЕАНІДАВІЧА КОЛАСАВА (1932, Лунінец), краязнаўца, філатэліста, даследчыка гісторыі пошты Беларусі
20 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ФЁДАРАВІЧА ДАВІДОВІЧА (1942, Лагойскі р-н), жывапісца, імя якога ўключана ў сусветную энцыклапедыю «Художники всех времён и народов», пісьменніка, грамадскага дзеяча, уладальніка знака «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
22 – 60 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1957)
24 – 240 гадоў з дня нараджэння ЯНА ХОДЗЬКІ (БАРЭЙКІ; 1777, Мядзельскі р-н – 1851), пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча
24 – 205 гадоў з пачатку АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1812 г., абарончай вайны Расіі супраць французскай агрэсіі, падчас якой арэнай ваенных дзеянняў стала і Беларусь
24 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ГЕНАДЗЬЕЎНЫ КІРУХІНАЙ (1952, Мар’іна Горка), бібліятэказнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі, галоўнага рэдактара часопіса «Бібліятэчны свет» і навукова-практычнага зборніка «Бібліятэчны веснік»
25 – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)
26 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ
26 – 95 гадоў з часу стварэння ПРАКУРАТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, адзінай цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць пракурорскі нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных актаў (1922)
26 – 85 гадоў з дня нараджэння ДАВІДА РЫГОРАВІЧА СІМАНОВІЧА (1932, Нароўля – 2014), пісьменніка, сцэнарыста, перакладчыка
27 – 95 гадоў з дня нараджэння ПАНЦЯЛЕЯ БАРЫСАВІЧА ЛАКЦІЁНАВА (1922, Украіна – 1944), удзельніка вызвалення Брэсцкага р-на ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
28 – ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА
28 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВІЧА КУДРАЎЦАВА (1922, Салігорскі р-н – 2004), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца
28 – 55 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА ІЎЧАНКАВА (1962, Кобрынскі р-н), мовазнаўца, заснавальніка беларускай навуковай школы дыскурснага аналізу сродкаў масавай інфармацыі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2010)