Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Снежань 2017 11:59

СТУДЗЕНЬ 2018

155 гадоў з пачатку НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧАГА ПАЎСТАННЯ 1863–1864 гг. супраць царызму за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. у Польшчы, Беларусі і Літве

65 гадоў з часу стварэння ў Астрамечаўскім сельсавеце Брэсцкага р-на КАЛГАСА «ПАМЯЦЬ ІЛЬІЧА» — аднаго з буйных сельскагаспадарчых прамысловых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці (сёння — ААТ «Астрамечава»; 1953)

55 гадоў з часу пабудовы АЎТАВАКЗАЛА ў г. Брэсце (1963)

35 гадоў з пачатку выдання аналітычна-асветніцкага часопіса «МАСТАЦТВА» (г. Мінск; 1983)

30 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага часопіса «РОДНАЕ СЛОВА» (г. Мінск; 1988)

25 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага ілюстраванага «БЕЛАРУСКАГА ГІСТАРЫЧНАГА ЧАСОПІСА» (1993)

1 – НОВЫ ГОД

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ДАНУТЫ ЯНАЎНЫ БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВАЙ (ІВАНАЎНЫ; 1938, Лідскі р-н), паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984) 

1 – 70 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АНКАЛАГІЧНАГА ДЫСПАНСЕРА (г. Брэст; 1948)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЮР’ЕВІЧА ТКАЧОВА (1948, Рагачоўскі р-н), пісьменніка, драматурга, публіцыста 

150 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце ТЭАТРА ЛЯЛЕК (сёння — ДУ «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі тэатр лялек»; 1968)

2 – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСЕЕВІЧА ЛЯРСКАГА (1918, Чавускі р-н – 2013), вучонага-географа, краязнаўца, педагога, аўтара першага на Беларусі падручніка для школ па прыродазнаўстве, выдатніка народнай асветы Беларусі і СССР, заслужанага настаўніка Беларусі

2 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІЛЬІЧА БЕЛАГА (1953, Івацэвіцкі р-н), паэта 

3 – 280 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА НАРБУТА (1738, Лідскі р-н – 1807), мысліцеля-асветніка, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве

3 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АЛЯКСЕЕВІЧА ЗАЙЦАВА (1908–1992), жывапісца, народнага мастака Беларусі, члена-карэспандэнта АМ СССР, кавалера ордэнаў Працоўнага Чырвонага сцяга, «Знак Пашаны»  (двойчы), Дружбы народаў

4 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ВАДАНОСАВА (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА; 1923, г. Мінск – 2006), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі 

4 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ЗАЙЦА (1943, Брэсцкі р-н – 2004), вучонага-эканаміста, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага эканаміста Беларусі

5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

5 – 60 гадоў з дня нараджэння ІГАРА АНТОНАВІЧА БАРХАТКОВА (1958, г. Мінск), жывапісца, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009)

6 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА АРЛОВА (1938), кінарэжысёра, акцёра, літаратара, сцэнарыста 

6 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ШЭЛЕСТАВА (1948–2017), акцёра, заслужанага артыста Беларусі 

7 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА

7 – РАСТВО ХРЫСТОВАЕ (праваслаўнае Раство)

7 – 90 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШТЭЙНА (САЛАМОНА АБРАМАВІЧА; 1928–1993), рэжысёра оперы, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі

8 – 430 гадоў з дня нараджэння ЯНА ЮРЫЯ РАДЗІВІЛА (1588, Брэсцкае ваяв. – 1625), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

8 – 75 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА РЫГОРАВІЧА МУЛЯРЧЫКА (1943, Івацэвіцкі р-н), вучонага-радыёфізіка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

8 – 75 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ФЁДАРАВІЧА СОКАЛА (1943, Ляхавіцкі р-н), вучонага-юрыста, гісторыка, філосафа, кавалера ордэна «Знак Пашаны» , выдатніка адукацыі Беларусі 

8 – 50 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва БЯРОЗАЎСКАЙ ДРЭС (1968) 

9 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА УЛАДЗІМІРАВІЧА НІКОЛЬСКАГА (1948, Іванаўскі р-н), спевака, заслужанага артыста Беларусі

9 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯЎГЕНАВІЧА СОЛТАНА (1953, г. Баранавічы – 1997), кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)

10 – 50 гадоў з часу ўвядзення ў строй дзеючых прадпрыемстваў БРЭСЦКАЙ ПАНЧОШНАЙ ФАБРЫКІ (1968)

11 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ПЯТРОВІЧА КАРАНЕЎСКАГА (1888, г. Заслаўе – 1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, педагога, правадзейнага члена Інбелкульта

13 – 125 гадоў з дня нараджэння ХАІМА СУЦІНА (1893, г. п. Смілавічы – 1943), жывапісца, аднаго з вядучых прадстаўнікоў экспрэсіянізму 

14 – 125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (КАНСТАНЦЫІ АНТОНАЎНЫ КАЛЕЧЫЦ; 1893, г. Вільня – 1986), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

14 – 100 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА АНІКІНА (1918–1997), педагога, заслужанага архітэктара Беларусі 

14 – 70 гадоў з дня нараджэння НАВУМА ЯКАЎЛЕВІЧА ГАЛЬПЯРОВІЧА (1948, г. Полацк), паэта, публіцыста, радыёжурналіста

14 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА АЛЯХНОВІЧА (1953, Пінскі р-н), паэта

15 – 110 гадоў з дня нараджэння ЗАІРА ІСАКАВІЧА АЗГУРА (1908, Сенненскі р-н – 1995), скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, правадзейнага члена АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1948)

15 – 60 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧАРВАНЁВА (1958, г. Баранавічы), спартсмена, майстра спорту СССР міжнароднага класа 

16 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ЧАРНЯЎСКАГА (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА; 1943, Буда-Кашалёўскі р-н), пісьменніка, выдатніка народнай асветы Беларусі, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата літаратурных прэмій імя Я. Маўра (1995), імя В. Віткі (2002), «Залаты Купідон»  (2010), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001) 

16 – 40 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ГАРАДСКОГА ДОМА КУЛЬТУРЫ (1978)

18 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСЕЕВІЧА ПАРАХНЕВІЧА (1918, Баранавіцкі р-н – 1980), удзельніка партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944), заслужанага настаўніка Беларусі

19 – 180 гадоў з пачатку выдання «ГРОДНЕНСКИХ ГУБЕРНСКИХ ВЕДОМОСТЕЙ», афіцыйнай газеты Гродненскага губернскага праўлення (1838–1915)

20 – 300 гадоў з дня нараджэння ЯНА НЯПРЭЦКАГА (НЯПШЭЦКАГА; 1718, Беларусь – 1750), матэматыка, картографа

20 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗЯМ’ЯНАВІЧА РУДЧЫКА (1908, Польшча – 2000), жывапісца

20 – 30 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА РАДЫЁТЭХНІЧНАГА ЗАВОДА (ААТ; 1988)

2 – 200 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГАНОРЫЯ КАРЛАВІЧА КІРКОРА (1818–1886), беларускага і польскага этнографа, археолага, публіцыста, выдаўца, гісторыка літаратуры, грамадскага дзеяча, акадэміка АН у Кракаве

22 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ЛОСЬ (1933, г. Вільня – 2013), мастака ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі, лаўрэата рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў «Мастацтва кнігі» 

23 – 225 гадоў з часу ДРУГОГА ПАДЗЕЛУ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ, феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча і ВКЛ (1793)

25 – 210 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА САБОЛЬШЧЫКАВА (1808, г. Віцебск – 1872), архітэктара, бібліятэкара Імператарскай Публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу, роданачальніка расійскага бібліятэказнаўства

25 – 125 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МАКАРАВІЧА ГУТКОЎСКАГА (1893, Слуцкі р-н – 1962), графіка, майстра вокладкі і экслібрыса, стваральніка графічнага вобраза новых беларускамоўных часопісаў пачатку ХХ ст., аўтара першага афармлення паэмы «Новая зямля» Я. Коласа (1923)

26 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА РЫГОРАВІЧА НОВІКАВА (1918, Клімавіцкі р-н – 2001), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1968), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

27 – 85 гадоў з пачатку выдання штомесячніка «OGNIWO BRZESKIE» (г. Брэст; 1933) 

28 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ

28 – 430 гадоў з часу зацвярджэння СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1588 г., зводу законаў феадальнага права і юрыдычнай думкі ХVІ ст. (1588–1840)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА ПТАШУКА (1943, Ляхавіцкі р-н – 2002), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

29 – 140 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА САМОЙЛЫ (1878, г. Мінск – 1941), публіцыста, літаратурнага крытыка, філосафа

31 – 90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ФЁДАРАВІЧА ЮРЧАНКІ (1928, Мсціслаўскі р-н – 2014), пісьменніка, мовазнаўца, крытыка, збіральніка фальклору

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2282 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 14:51