Серада, 21 Сакавік 2018 09:50

КРАСАВІК 2018

75 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКАМА КП(б)Б (1943)

65 гадоў з пачатку выдання штомесячнага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «МАЛАДОСЦЬ»  (г. Мінск; 1953)

60 гадоў з часу стварэння СІМФАНІЧНАГА АРКЕСТРА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1958)

1 –  ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ 

5 – 225 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА РАДЗІВІЛА (1793–1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў 

5 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ЕЛЯНЕЎСКАГА (1948, Лунінецкі р-н – 2013), пісьменніка, журналіста 

6 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗДАНЕВІЧА (1943, Брэсцкі р-н), артыста оперы, педагога, заслужанага артыста Беларусі

6 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ФЁДАРАВА (1948, г. Брэст), спартсмена, трэнера па лёгкай атлетыцы, заслужанага трэнера Беларусі

7 – 130 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ (свец. ВАЛЯНЦІНЫ ФЁДАРАЎНЫ СУЛКОЎСКАЙ; 1888, Дзяржынскі р-н – 1966), святой блажэннай Беларускай Праваслаўнай Царквы

7 – 40 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце ЛЕНІНСКАГА і МАСКОЎСКАГА АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ РАЁНАЎ (1978)

8 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)

8 – 60 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВЯЧАСЛАВАВІЧА ЧАРАНОВІЧА (1958, г. п. Шарашова, Пружанскі р-н), мастака-графіка, фотамастака

9 – 95 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА ЛАБУДЫ (1923, Пружанскі р-н – 2011), вучонага-фізіка, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі

10 – 80 гадоў з часу выдання першага нумара грамадска-палітычнай газеты для моладзі «ЗНАМЯ ЮНОСТИ»  (г. Мінск; 1938)

10 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ПСТЫГІ (1918–2000), ваеннага дзеяча, удзельніка Беларускай аперацыі ў Вялікую Айчынную вайну, маршала авіяцыі, Героя Савецкага Саюза, заслужанага ваеннага лётчыка СССР

11 – 210 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНА ЗЯНКОВІЧА (1808, Пружанскі р-н – 1870), паэта, публіцыста, мемуарыста

12 – 65 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА КАЛОДЗІЧА (1953, г. Пінск), мастака

14 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА ГУБАРАВА (1948), мастака, творы якога знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеях ЗША, Швейцарыі, Германіі, Францыі, у прыватных калекцыях

17 – РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

17 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА МАКСІНА (1918–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза

18 – 95 гадоў з часу арганізацыі беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «ДЫНАМА»  (1923)

21 – 185 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ОТАНА СЯМЁНАВІЧА КАЛІНОЎСКАГА (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг.

25 – 90 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ ЛЕАНІДАЎНЫ КУРЫЛЁВАЙ (1928, г. Жытомір – 2011), пісьменніцы 

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІВАНАВІЧА КУБАРКІ (1943, Пружанскі р-н), вучонага ў галіне фізіялогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

Чытаць 1667 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 15:28