Панядзелак, 28 Май 2018 09:36

ЧЭРВЕНЬ 2018

1 – 80 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА ПЕРАПЯЛІЦЫ (1938–2015), акцёра Брэсцкага тэатра драмы і музыкі, заслужанага артыста Беларусі

2 – 120 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАЗІМІРАВІЧА УРБАНОВІЧА (1898–1977), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну

2 – 75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА ІВАШЧАНКІ (1943), архітэктара, сярод асноўных работ якога праекты жылых дамоў у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Светлагорску, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

3 (першая нядзеля чэрвеня) – ДЗЕНЬ МЕЛІЯРАТАРА 

4 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ПАПЛАЎСКАГА (АЛЯКСАНДРА ФЕАДОСЬЕВІЧА; 1958, Кобрынскі р-н), пісьменніка, паэта

5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5 – ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

5 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА КОЛАСА (1923, Лельчыцкі р-н – 2007), разведчыка, аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Палессі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Расіі (1994), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2003)

9 – 150 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ВЯРЫГІ (1868–1916), польскага вучонага ў галіне філасофіі і этнаграфіі, збіральніка беларускага фальклору

9 – 215 гадоў з дня нараджэння АДОЛЬФА МІХАЛА ВАЛЯР’ЯНА ЮЛІЯНА ЯНУШКЕВІЧА (1803, г. Нясвіж – 1857), падарожніка, пісьменніка, удзельніка паўстання 1830–1831 гг.

10 – 295 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА ПАПРОЦКАГА (1723–1805), выдаўца, перакладчыка, гісторыка, аўтара навуковых прац пра ВКЛ 

11 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА МАРОЗА (1953, Івацэвіцкі р-н), пісьменніка, кінадраматурга, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

15 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА БУТЭВІЧА (1948, Нясвіжскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі

17 – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ (трэцяя нядзеля чэрвеня)

18 – 120 гадоў з часу адкрыцця першай на Беларусі трамвайнай лініі — ВІЦЕБСКАГА ТРАМВАЯ (1898)

18 – 105 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА КУЛЯШОВА (1913, Рагачоўскі р-н – 1993), крытыка, літаратуразнаўца, педагога, даследчыка гісторыі рускай літаратуры, сучаснай беларускай літаратуры

20 – 90 гадоў з дня нараджэння ГАЎРЫЛЫ ХАРЫТОНАВІЧА ВАШЧАНКІ (1928, Брагінскі р-н – 2014), жывапісца, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987)

20 – 30 гадоў з моманту прыняцця рашэння аб стварэнні дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага заказніка абласнога значэння «ЯСТРАБЕЛЬ»  (Бярозаўскі р-н, 1988)

21 – 110 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА КАЗІМІРАВІЧА МАЙХРОВІЧА (1908, Слуцкі р-н – 1981), крытыка, літаратуразнаўца, аўтара прац аб жыцці і творчасці Ф. Скарыны, Я. Лучыны, М. Багдановіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.

21 – 110 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІВАНАВІЧА ШЫДЛОЎСКАГА (1908, Уздзенскі р-н – 1992), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

22 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСЕЕВІЧА МАТРОСАВА (1918–1992), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)

22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22 – 135 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА ЦВІКЕВІЧА (1883, г. Брэст – 1937), палітычнага дзеяча БНР і БССР, гісторыка, філосафа, публіцыста

22 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА АСІПОВІЧА (1953, Віцебская вобл.), мастака-акварэліста

24 (апошняя нядзеля чэрвеня) – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ

25 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ЧАБАТАРОВА (1918–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)

25 – 80 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ІВАНАВІЧА ШКЛЯРЭЎСКАГА (1938, г. п. Бялынічы), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987), Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі (Расія; 1999), кавалера ордэна Дружбы народаў

26 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

26 – 100 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ВАСІЛЕВІЧА БУДАЯ (1918, г. Дзяржынск – 1988), грамадскага і культурнага дзеяча, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)

26 – 90 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІОСІФАВІЧА ПЕЎНАГА (1928–2010), заслужанага архітэктара Беларусі

26 – 60 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ МІХАЙЛАЎНЫ МУШЫНСКАЙ (1958, г. Мінск), паэтэсы, празаіка, драматурга, лібрэтыста, балетнага крытыка, журналіста

28 – 70 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА БАРЫСАВІЧА ЦІТОВІЧА (1948), мастака станковай і кніжнай графікі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»  (2004), кавалера ордэна Ф. Скарыны (2015)

28 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЧАНТУРЫЯ (1923–1988), архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), аўтара навуковых прац па гісторыі беларускай архітэктуры 

29 – 105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА САФРОНАВІЧА РУДЗІКА (1913–2005), заслужанага архітэктара Беларусі

30 – ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА

30 – 85 гадоў з дня нараджэння АРСЕНІЯ МІКАЛАЕВІЧА ВАНІЦКАГА (1933, Баранавіцкі р-н – 2001), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі, кавалера ордэна «Знак Пашаны»

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2020 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Красавік 2019 15:00