1 – 425 гадоў з дня нараджэння АЛЬБРЫХТА СТАНІСЛАВА РАДЗІВІЛА (мян. АБАРОНЦА ПРАВОЎ; 1593–1656), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, гісторыка, мемуарыста, аўтара і перакладчыка каталіцкіх рэлігійных твораў, заснавальніка Пінскага езуіцкага калегіума (1638)
1 – 30 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗІЦЯЧА-ЮНАЦКАГА КЛУБА ЮНЫХ МАРАКОЎ З ФЛАТЫЛІЯЙ (1988)
2 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА КЛІМЦА (1938, Пружанскі р-н – 2007), беларускага краязнаўца
2 – 25 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА «НЯСВІЖ» (1993)
3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)
3 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІЛЬІЧА МЯЛЫ (1918–1999), пісьменніка
3 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЮР’ЕВІЧА АЎРУЦІНА (1948, г. Мінск), паэта, крытыка, перакладчыка
3 – 60 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ МІРОНАВА (1958, Столінскі р-н), паэта
5 – 80 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІСТАРЫЧНАГА АРХІВА БЕЛАРУСІ (г. Мінск; 1938)
5 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧА МАШКОВА (1938–2000), пісьменніка
5 – 80 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ ГАЎРЫЛАЎНЫ БРАНАВЕЦ (1938, Слуцкі р-н), мастака, аўтара твораў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, графіцы
6 – 230 гадоў з дня нараджэння ДАМІНІКА МАНЮШКІ (1788, Міншчына (?) – 1848), асветніка, філантропа
7 – 115 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГІПІУСА (1903–1985), расійскага музыказнаўца-фалькларыста, удзельніка фальклорных экспедыцый на Беларускім Палессі
7 – 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА РАВІНСКАГА (1943, г. Баранавічы), вучонага ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)
8 – 30 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ІНВАЛІДАЎ, грамадскага аб’яднання (г. Мінск; 1988)
10 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЯКАЎЛЕВІЧА САХАРЧУКА (1953, Бярозаўскі р-н – 2003), паэта, перакладчыка
11 – 80 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ІВАНАВІЧА КАВЕНЬКІ (1938, Брэсцкі р-н – 2015), паэта
11 – 90 гадоў з часу стварэння МАГІЛЁЎСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ (1928)
11 – 75 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ГАРЭЦКАГА (1943, Брэсцкі р-н), канструктара сродкаў аўтаматызацыі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981)
11 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ПЯТРОЎНЫ ПАЛІКАНІНАЙ (1958, г. Крычаў), паэтэсы, журналіста, перакладчыка
11–17 – 25 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «МАГУТНЫ БОЖА» (г. Магілёў; 1993)
12 – 485 гадоў з дня нараджэння АНТОНІА ПАСЕВІНЫ (ПАСЕВІНА; 1533–1611), дыпламата, тэолага, педагога, аднаго з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596 г.
12 – 125 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МАРТЫНАВІЧА ГУЛАВА (1893–1972), удзельніка Першай і Другой сусветных войн, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
15 (другая нядзеля ліпеня) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ
15 – ДЗЕНЬ МЕТАЛУРГА
15 – 110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ШАБЛОЎСКАГА (1908, Слаўгарадскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 г. у Вялікую Айчынную вайну
15 – 80 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК (г. Мінск; 1938)
15 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА ШАБАЛІНА (1938, Пухавіцкі р-н), публіцыста, празаіка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
18 – 30 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ПАЛЕСКІ (1988)
24 – 120 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ЯКАЎЛЕВІЧА КОБЕЦА (МІХАІЛА МУСІЕВІЧА САНДЫГІ; 1898–1990), пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
24 – 25 гадоў з часу заснавання МУЗЕЯ-СЯДЗІБЫ «ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК» (г. Пружаны; 1993)
25 – ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ
25 – 165 гадоў з часу стварэння ПРАФЕСІЙНАЙ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ БЕЛАРУСІ (1853)
26 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ГРАМОВІЧА (1918, Мінскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
28 – ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)
29 (апошняя нядзеля ліпеня) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКА ГАНДЛЮ
29 – 110 гадоў з дня нараджэння ЮРКІ ЛЯВОННАГА (ЛЕАНІДА МІКАЛАЕВІЧА ЮРКЕВІЧА; 1908, г. Чавусы – 1937), паэта, перакладчыка, аўтара зборнікаў паэзіі, нарысаў