Аўторак, 16 Красавік 2019 10:02

ЧЭРВЕНЬ 2019

95 гадоў з пачатку выдання штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса «НАРОДНАЯ АСВЕТА» (г. Мінск; 1924)

1 – 35 гадоў з моманту прыняцця рашэння аб стварэнні САЎГАСА  «ЗАХОДНІ» ў Брэсцкім р-не (сёння – ААТ «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Заходні”») (1984)

4 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ПЯТРОВІЧА САКАЛОВА (1949, г. Давыд-Гарадок), мастака

5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5 – ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

5 – 165 гадоў з дня нараджэння ЮДАЛЯ МОЎШАВІЧА (ЮРЫЯ МАЙСЕЕВІЧА) ПЭНА (1854 – 1937), жывапісца, педагога, стваральніка Віцебскай мастацкай школы

5 – 60 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА МІХАЙЛАВІЧА ІВАНЧУКА (1959, г. Брэст), трэнера па стральбе з лука, майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі

7 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА СКАРЫНКІНА (1939, г. Віцебск), паэта, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай прэміі Італіі (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя           Я. Купалы (2000)

8-1485 гадоў з пачатку існавання САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ, грамадскага аб’яднання (г. Мінск; 1934)

10 – 245 гадоў з дня нараджэння АНТОНІЯ САМУЭЛЯ ДАМБРОЎСКАГА (1774, г. Тураў – 1838), жывапісца і тэатральнага мастака, аўтара твораў у галіне манументальнага і станковага жывапісу

10 – 100 гадоў з дня нараджэння АВЯР’ЯНА САФОНАВІЧА ДЗЕРУЖЫНСКАГА (1919, Кармянскі р-н – 2002), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (2002)

12 – 275 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА МІЦКЕВІЧА (1744, Гродзенскі пав. – 1817), механіка, фізіка, асветніка, педагога, «бацькі фізікі на Літве»

12 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЯМЁНАВІЧА) ЯСКЕВІЧА (1934, Чэрыкаўскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, біблеіста

13 – 185 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ВЕРАНІЦЫНА (ВАСІЛЬЕВА; 1834, Гарадоцкі р-н – 1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст., магчымага аўтара паэмы «Тарас на Парнасе»

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА (ФЁДАРА МІКАЛАЕВІЧА) ЧЭРНІ (1939, Валожынскі р-н – 1983), паэта, аўтара паэтычных зборнікаў і кніг для дзяцей

15 – 65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КРУКА (1954, Чэрвеньскі р-н), вучонага-фалькларыста, культуролага, педагога

16 – 430 гадоў з дня нараджэння АЛЬБРЫХТА УЛАДЗІСЛАВА РАДЗІВІЛА (1589, г. Нясвіж – 1636), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, мецэната

16 – 185 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАРЛАВІЧА ЕЛЬСКАГА (1834, Пухавіцкі р-н – 1916), гісторыка, этнографа, краязнаўца, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, члена Акадэміі ведаў у г. Кракаве

16 – 130 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯНКЕВІЧА (1889 – 1970), вучонага-акіянолага, гідрабіёлага, арганізатара комплексных экспедыцыйных даследаванняў вадаёмаў Беларусі, ініцыятара стварэння Нарачанскай біялагічнай станцыі (1946), акадэміка АН СССР, лаўрэата Ленінскай (1965) і Дзяржаўнай (1951) прэмій СССР

18 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА РЫГОРАВІЧА ЯНЧАНКІ (1939 – 2002), беларускага і расійскага арганіста, кампазітара, педагога, арганізатара і першага дырыжора  Мінскага камернага аркестра, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1984)

19 – 95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА БЫКАВА (1924, Ушацкі р-н – 2003), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя  Я. Коласа (1978), Ленінскай прэміі (1986), расійскай прэміі «Трыумф» (1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1984)

21 – 155 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАЗІМІРАВІЧА СЕРЖПУТОЎСКАГА (1864, Слуцкі пав. – 1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта

21 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНДРАТАВІЧА ХАЎРАТОВІЧА (1934, Магілёўскі р-н – 1991), паэта

22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22 – 45 гадоў з часу адкрыцця ПОМНІКА А. Ф. НАГАНАВУ, удзельніку  абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе (1974)

23 – 75 гадоў з пачатку правядзення БЕЛАРУСКАЙ АПЕРАЦЫІ «БАГРАЦІЁН» (1944), адной з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну

25 – 95 гадоў з часу прыняцця пастановы СНК БССР аб стварэнні НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КНІЖНАЙ ПАЛАТЫ БЕЛАРУСІ (г. Мінск; 1924)

26 – 45 гадоў з дня прысваення г.  МІНСКУ ГАНАРОВАГА ЗВАННЯ «ГОРАД-ГЕРОЙ» (1974)

27 – 235 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНА БАРОЎСКАГА (1784, Піншчына – 1846), польскага літаратуразнаўца, педагога, публіцыста, крытыка, тэарэтыка паэзіі і красамоўства

27 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ФІЛІМОНАВІЧА КАРАМАЗАВА  (1934, г. Чэрыкаў), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя   К. Каліноўскага (1990)

27 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА МІКАЛАЕВІЧА ПАГАРЭЛАВА (1929– 2010), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1987), кавалера ордэна святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, ордэна прападобнага Сергія Раданежскага, уладальніка ганаровага прыза Беларускага Саюза архітэктараў «Зодчий Республики Беларусь» 

27 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА НІКАЛАЕВА (1939, г. Адэса – 1997), мастака, які працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісу, жыхара г. Брэста

29 – 40 гадоў з часу стварэння РУВП «ЗАВОД “КАМЕРТОН” НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАГА АБ’ЯДНАННЯ “ІНТЭГРАЛ”»,  аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і СНД у галіне электроннай прамысловасці і адзінага вытворцы крэмніевых пласцін на тэрыторыі Беларусі (г. Пінск; 1979)

29 – 35 гадоў з часу адкрыцця МІНСКАГА МЕТРАПАЛІТЭНА (1984)

30 – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1422 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Красавік 2019 10:53