Аўторак, 16 Красавік 2019 10:53

ЛІПЕНЬ 2019

60 гадоў з часу адкрыцця БАРАНАВІЦКАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА КАЛЕДЖА, з пачатку заснавання – Баранавіцкага кааператыўнага тэхнікума, пазней – Баранавіцкага тэхналагічнага тэхнікума (1959)

1 – 450 гадоў з часу зацвярджэння ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ, міжнародна-прававога акта аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую (1569)

1 – 95 гадоў з часу стварэння ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1924)

2 – 110 гадоў з дня нараджэння ЦІХАНА ПІМЕНАВІЧА БУМАЖКОВА (1909 – 1941), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобл. у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1941)

3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

3 – 75 гадоў з часу ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ У ВЯЛІКУЮ АЙЧЫННУЮ ВАЙНУ (1944)

3 – 75 гадоў з часу вызвалення г. МІНСКА ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

4 – 115 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АДАМАВІЧА АЛЬШЭЎСКАГА (1904,  г. Бяроза – 1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста

5 – 230 гадоў з дня нараджэння ФАДЗЕЯ ВЕНЯДЗІКТАВІЧА БУЛГАРЫНА (1789, Уздзенскі р-н – 1859), расійскага журналіста, пісьменніка, літаратурнага крытыка

5 – 50 гадоў з часу адкрыцця «ХАТЫНІ», мемарыяльнага комплексу па ўшанаванні памяці жыхароў в. Хатынь Лагойскага р-на і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну (Лагойскі р-н; 1969)

5 – 50 гадоў з часу заснавання КУРГАНА СЛАВЫ САВЕЦКАЙ АРМІІ – ВЫЗВАЛІЦЕЛЬНІЦЫ БЕЛАРУСІ, мемарыяльнага комплексу ў гонар подзвігу воінаў у Беларускай аперацыі 1944 г., філіяла Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (Смалявіцкі р-н; 1969)

6 – 110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ГРЫЦАЎЦА (1909, Баранавіцкі р-н – 1939), удзельніка вайны ў Іспаніі 1936 – 1939 гг., першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты і жнівень 1939 г.)

6 – 90 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ЕЎДАШЭНКІ (1929 – 2009), акцёра і рэжысёра, які працаваў у Брэсцкім тэатры драмы, заслужанага артыста Беларусі

8 – 50 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ МІКАЛАЕЎНЫ РАБАВАЙ (1969, г. Брэст), якая працуе ў галіне мастацкага ткацтва і сцэнаграфіі, жыхара г. Брэста

9 – 60 гадоў з часу адкрыцця ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на першага ў БССР КАЛГАСНАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1959)

9 – 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ КАНСТАНЦІНАЎНЫ ЗАЛЕЎСКАЙ (1944, Пружанскі р-н), балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)

11 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЛУК’ЯНАВІЧА ВУЯЧЫЧА (1934 – 1999), эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі

12 – 125 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА УСА (1894, Іўеўскі р-н – 1980), мастацтвазнаўца

12 – 110 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІВАНАВІЧА ІВАНОВА (1909 – 1989), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі

13 – 130 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПІЛІПАВІЧА НІКАЛАЕВА (1889 – 1973), расійскага і беларускага тэатральнага мастака, народнага мастака Беларусі, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)

13 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КОНЦУБА (1949, Столінскі р-н), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), жывапісца, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі

14 – 220 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНА ПАТОЦКАГА (1799, г. п. Коханава – 1864), мемуарыста, пісьменніка, крытыка, удзельніка паўстання 1830 – 1831 гг., падарожніка

14 – 115 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗЯРЖАЎНАЙ ЖАНОЧАЙ ГІМНАЗІІ (1904)

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЦЯПАНАВІЧА МАКАРЭВІЧА (1939, Крупскі р-н - 2017), паэта, журналіста, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1994)

16 – 75 гадоў з часу правядзення ПАРТЫЗАНСКАГА ПАРАДА (г. Мінск; 1944), які адбыўся ў гонар вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і баявых заслуг партызан

16 – 55 гадоў з часу адкрыцця ФАБРЫКІ ПА ВЫРАБЕ СУВЕНІРАЎ (г. Брэст; 1964)

17 – 100 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПАЎЛАВІЧА ЧАРНЫШОВА  (1919 – 2008), архітэктара, заслужанага будаўніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)

17 – 60 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ІВАНАЎНЫ РУСІЛКА (1959, Шчучынскі р-н), паэтэсы, літаратуразнаўца, педагога, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2004), Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі

18 – 110 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АНДРЭЕВІЧА ГРАМЫКІ (1909, Веткаўскі р-н – 1989), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, лаўрэата Ленінскай прэміі (1984) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), Героя Сацыялістычнай Працы (1969, 1979)

18 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ФЁДАРАВІЧА ШУТАВА (1939 – 2017), графіка, акварэліста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011)

18 – 35 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МАЛАДЗЁЖНАГА ТЭАТРА  (г. Мінск; 1984), адкрытага 30 красавіка 1986 г.

19 – 150 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА ІВАНАВІЧА ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАГА (ДУБЯЙКОЎСКАГА; 1869 ці 1867, Мсціслаўскі р-н – 1940), архітэктара, будаўніка, педагога, паэта

19 – 100 гадоў з часу правядзення першага на Беларусі КАМУНІСТЫЧНАГА СУБОТНІКА (г. Віцебск; 1919)

19 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ШУШКО (1954, Пінскі р-н), пісьменніка

20 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПІЛІПАВІЧА) ЛУК’ЯНАВА (1924, Кіраўскі р-н – 2004), пісьменніка, заслужанага работніка сацыяльнага забеспячэння Беларусі

21 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНТОНАВІЧА КАВАЛЕНКІ (1929, Валожынскі р-н – 2001), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

22 – 70  гадоў з дня нараджэння АЛЕГА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛЯШУКА (1949, г. Брэст), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

22 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ГАПЕЕВІЧА БУЛАХАВА (1919, Горацкі р-н – 2012), мовазнаўца, педагога, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка народнай адукацыі, кавалера ордэна Ф. Скарыны (1997)

23 – 55 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ХВЕДАРАВІЧА (ФЁДАРАВІЧА) СІДАРУКА (1964, г. Кобрын), пісьменніка, драматурга

24 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ІОСІФАВІЧА НЯДЗВЕДСКАГА (1929, Салігорскі р-н – 1973), пісьменніка

26 – 65 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ПАЧЫНЧУКА (1954, Маларыцкі р-н – 1991), спартсмена, майстра спорту СССР міжнароднага класа, сярэбранага прызёра ХХІІ Алімпійскіх гульняў (г. Масква; 1980), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1978), рэкардсмена свету і Еўропы 

27 – 70 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ЧАНТУРЫЯ (1949, г. Мінск), архітэктара, гісторыка архітэктуры, аднаго з аўтараў генплана гарадоў Брэста, Оршы, серыі малых гарадоў, дэталёвага плана цэнтра г. Пінска

28 – 75 гадоў з часу ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

28 – 10 гадоў з дня адкрыцця ПОМНІКА 1000-годдзю г. БРЭСТА (2009)

31 – 100 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ІВАНАВІЧА КУХАРАВА (1919, Краснапольскі р-н – 2011), пісьменніка, нарысіста, заслужанага работніка культуры Беларусі

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1279 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Красавік 2019 13:51