Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 04 Люты 2020 15:46

ЛІПЕНЬ 2020

 

1 – 90 гадоў з часу адкрыцця ФАНЕРНАЙ ФАБРЫКІ ТАВАРЫСТВА «ПЛЭЙВУД-ЮНІОН» у м. ГАРАДЗІШЧА, якая належала польскаму капіталісту Н. Цукеру (Пінскі пав.; 1930)

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЫЯНАВІЧА ЛІТВІНЧУКА (1930, в. Галік, Драгічынскі р-н), пісьменніка-дакументаліста

1 – 85 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА АНТОНАВІЧА КРЫВАЛЯ (1935, в. Гутка, Івацэвіцкі р-н – 1996,), пісьменніка-парадыста

2 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АРКАДЗЬЕВІЧА (МАЙСЕЯ АЙЗІКАВІЧА) ЛІСІЦЫНА (1920, Віцебск – 2004), музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі

3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

3 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) АРАХОЎСКАГА (1950, Бярозаўскі р-н – 1997), драматурга, пісьменніка, лаўрэата Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1997)

5 – 55 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ІВАНАЎНЫ РУБЛЕЎСКАЙ (па мужу ШНІП; 1965, Мінск), пісьменніцы, журналіста, аўтара зборнікаў паэзiі, прозы, драматычных твораў, эсэ, твораў для дзяцей

8 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КЛЫШКІ (1925, Баранавіцкі р-н – 1984), журналіста, мовазнаўца, аўтара першага ў беларускай лексікаграфіі слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў

8 – 50 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНАЙ ДЗІЦЯЧА-ЮНАЦКАЙ СПАРТЫЎНАЙ ШКОЛЫ № 5, цяпер — СДЮШАР № 5 (1970)

9 – 125 гадоў з дня нараджэння ЕЛІСЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ГОЛАСАВА (1895, Баранавічы – 1969), генерал-маёра, удзельніка савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў

9 – 60 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ВАБІШЧЭВІЧА (1960, Столінскі р-н), паэта

10 – 120 гадоў з дня нараджэння ПЁТРЫ (ПЯТРА АЛЯКСАНДРАВІЧА) СЕРГІЕВІЧА (1900, Браслаўскі р-н – 1984), беларускага і літоўскага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы (1965)

11 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА РЭЯ (1930, Брэсцкі р-н – 2002), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000)

12 (другая нядзеля ліпеня) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ

13 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА КЛЮЧНІКАВА (1945, Давыд-Гарадок – 2014), вучонага ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) і СССР (1983)

14 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КІРЫЛАВІЧА) АСТАПЕНКІ (1920, Добрушскі р-н – 1970), паэта, перакладчыка

15  610 гадоў з часу ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ 1410 г., вырашальнай бітвы Вялікай вайны 1409–1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога, удзел у якой прымала Брэсцкая харугва

15 – 120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ДУБОЎКІ (1900 ці 1901, Пастаўскі р-н – 1976), паэта, празаіка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962)

15 – 90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АЛЯКСЕЕВІЧА МАТУСЕВІЧА (1930, Давыд-Гарадок, Столінскі р-н), вучонага ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў 

16 – 125 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА АНТОНАВІЧА АНТАНЮКА (1895, Кобрынскі р-н – 1961), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў

16 – 80 гадоў з дня нараджэння НІНЫ СЯМЁНАЎНЫ ЗАГОРСКАЙ (1940, в. Загор’е, Баранавіцкі р-н), паэтэсы, публіцыста, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2004)

19 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯКАЎЛЕВІЧА СУЛКОЎСКАГА (1950, Брэст – 2013), мастака, які працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта

20 – 140 гадоў з дня нараджэння ГАЛЬЯША ЛЕЎЧЫКА (сапр. ІЛЬІ МІХАЙЛАВІЧА ЛЯЎКОВІЧА; 1880, Слонім – 1944), паэта, празаіка,  перакладчыка, фалькларыста

20 – 95 гадоў назад у г. БРЭСЦЕ пачала выходзіць ГАЗЕТА «EXPRESS POLESKI» (1925)

20 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІКАЛАЕВІЧА ТАРАБУКІ (1955, г. Віцебск), скульптара, аўтара твораў у манументальнай і станковай скульптуры, дызайнера

21 – 50 гадоў з часу адкрыцця ў в. БАРАВАЯ КУРГАНА-АБЕЛІСКА ў памяць аб жыхарах, растраляных гітлераўцамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (Маларыцкі р-н; 1970)

23 – 330 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА БРЭТЦАРА (1690, Пінск – 1733), жывапісца, манументапіста і іканапісца, манаха-езуіта

23 – 100 гадоў з дня нараджэння НІНЫ АЛЯКСЕЕЎНЫ КАРНЕЕВАЙ (1920–2007), актрысы, народнай артысткі Беларусі

23 – 30 гадоў з часу адкрыцця ДЗЯРЖАЎНАГА БАТАНІЧНАГА ЗАКАЗНІКА АБЛАСНОГА ЗНАЧЭННЯ «СКОКІ» (1990)

24 – 200 гадоў з дня нараджэння ЛЮЦЫЯНА КРАШЭЎСКАГА (1820, Пружаны – 1892), мастака, фатографа, удзельніка паўстання 1863–1864 гг.

25 – ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

25 – 180 гадоў з дня нараджэння ЮЛЬЯНА ФАМІЧА КРАЧКОЎСКАГА (1840,  Жабінкаўскі р-н – 1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, археографа, педагога

26 (апошняя нядзеля ліпеня) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ

27 – 30 гадоў з часу прыняцця ДЭКЛАРАЦЫІ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭЦЕ БССР, акта ўрачыстага абвяшчэння суверэнітэту краіны, першага афіцыйнага крока да незалежнасці Беларусі (Мінск; 1990)

28 – ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)

28 – 110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАЦВЕЕВІЧА СТЭЛЬМАХА (1910 ці 15.12.1907, Камянецкі р-н – 1974), тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

28 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ТУМАША (сапр. ЯЎГЕНА ЗМІТРАВІЧА ТУМАСА; 1940, Дзяржынскі р-н), паэта, празаіка, перакладчыка

28 – 20 гадоў з дня адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ЛЯДОВАГА ПАЛАЦА СПОРТА (2000)

30 – 150 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ХАРЛАМПОВІЧА (1870, Бярозаўскі р-н – 1932), беларускага і расійскага вучонага-гісторыка, педагога, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН, акадэміка АН Украіны

30 – 90 гадоў з дня нараджэння РАМАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛЕВІНА (1930, Палтаўская вобл., Украіна), пісьменніка, аднаго з 19-ці ўцалелых падчас вайны брэсцкіх яўрэяў (усяго налічвалася 30 тыс.)

30 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА ЖЫТКО (1930, Ляхавіцкі раён – 2013), пісьменніка-гумарыста, капітана міліцыі

30 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА КАВАЛЕВІЧА (1960, Бярозаўскі раён), кандыдата навук, матэматыка, пісьменніка

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1474 разоў Апошняя змена Серада, 05 Люты 2020 09:29