Аўторак, 18 Снежань 2012 15:41

КРАСАВІК 2013

60 гадоў з пачатку выдання штомесячнага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “МАЛАДОСЦЬ” (Мінск; 1953)

55 гадоў з часу стварэння СІМФАНІЧНАГА АРКЕСТРА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1958)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ  І  РАСІІ

2 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА (ВІКЕНЦІЯ МІКАЛАЕВІЧА) ШЫМУКА (1933, Дзятлавіцкі р-н – 1998), паэта, нарысіста

5 – 220 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА РАДЗІВІЛА (1793 – 1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў

5 – 70 гадоў з дня нараджэння МАР’ЯНА МІКАЛАЕВІЧА ДУКСЫ (1943, Мядзельскі р-н), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1990)

5 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ЕЛЯНЕЎСКАГА (1948, Лунінецкі р-н), пісьменніка, журналіста

6 – 180 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА ПЫПІНА (1833 – 1904), расійскага літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, які ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па беларускай этнаграфіі і фальклоры, акадэміка Пецярбургскай АН

6 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗДАНЕВІЧА (1943, Брэсцкі р-н), спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі

7 – 35 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце ЛЕНІНСКАГА і МАСКОЎСКАГА АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ РАЁНАЎ (1978)

8 – 55 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВЯЧАСЛАВАВІЧА ЧАРАНОВІЧА (1958, г.п. Шарашова, Пружанскі р-н), мастака-графіка, фотамастака

9 – 90 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА ЛАБУДЫ (1923, Пружанскі р-н – 2011), вучонага-фізіка, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі

10 – 75 гадоў з часу выдання першага нумара грамадска-палітычнай газеты для моладзі  “ЗНАМЯ ЮНОСТИ” (Мінск; 1938)

12 – 60 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА КАЛОДЗІЧА   (1953, Пінск), мастака

18 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА РАМАНАВІЧА ГАЛАВАЧА (1903, Бабруйскі р-н – 1937), пісьменніка, грамадскага дзеяча

18 – 90 гадоў з часу арганізацыі беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “ДЫНАМА” (1923)

19 – 120 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ САВІЧА ГАРБАЦЭВІЧА (1893, Пухавіцкі р-н – 1985), драматурга, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі

21 – 180 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ОТАНА СЯМЁНАВІЧА КАЛІНОЎСКАГА (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху    1860-х гг.

25 – 85 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ ЛЕАНІДАЎНЫ КУРЫЛЁВАЙ (1928, Жытомір – 2011), пісьменніцы

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

28 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІВАНАВІЧА КУБАРКІ (1943, Пружанскі р-н), вучонага ў галіне фізіялогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

Чытаць 1702 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 10:57