1 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА) ГРЫНЧЫКА (1923, Івацэвіцкі р-н – 1999), літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, педагога, даследчыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
1 – 65 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІВАНАЎНЫ КУНГУРАВАЙ (1948, Брэст), вучонага-эканаміста, сацыёлага, акадэміка Беларускай акадэміі сацыяльных навук
2 – ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ
4 – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА (першая нядзеля жніўня)
5 – 45 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ПАЎЛЮЧУКА (1968, Віцебск), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Бураціі
6 – 75 гадоў з дня нараджэння ІГАРА МІХАЙЛАВІЧА ЛУЧАНКА (1938, Мар’іна Горка), кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1969), прэміі Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), Міжнароднай прэміі прафсаюзаў (2001)
9 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЫ (АЛЬБІНЫ ІВАНАЎНЫ) СЯМЁНАВАЙ (1938), крытыка, пісьменніка, публіцыста
10 (16) – 300 гадоў з дня нараджэння ІГНАЦЫЯ ЖАБЫ (1713, Мінск – 1780 ці 1799), тэолага, педагога, рэлігійнага і грамадскага дзеяча ВКЛ
10 – 135 гадоў з дня нараджэння ЕЎСЦІГНЕЯ АФІНАГЕНАВІЧА МІРОВІЧА (ДУНАЕВА; 1878 – 1952), рэжысёра, драматурга, педагога, аднаго са стваральнікаў беларускага савецкага тэатра, народнага артыста Беларусі
10 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА ЯЛАТАВА (1923 – 1980), музыказнаўца-фалькларыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)
11 – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА (другая нядзеля жніўня)
12 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СТАНІСЛАВАВІЧА КАВАЛЬЧЫКА (1943, Баранавіцкі р-н), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі
13 – 100 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БАГАТЫРОВА (1913, Віцебск – 2003), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969)
16 – 100 гадоў з дня нараджэння МЕНАХЕМА БЕГІНА (1913, Брэст – 1992), палітычнага дзеяча Ізраіля, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру (1978)
16 – 115 гадоў з дня нараджэння МАЙСЕЯ КАЛІНІКАВІЧА ЮСКАЎЦА (1898, Драгічынскі р-н – 1969), вучонага ў галіне ветэрынарыі, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужанага дзеяча навук Беларусі
16 – 85 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ПЯТРОВІЧА СПРЫНЧАНА (1928), паэта, перакладчыка
17 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА МАЦВЕЕНКІ (1928, Мінск), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1996)
18 – ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ (трэцяя нядзеля жніўня)
18 – 90 гадоў з часу стварэння “БПС-СБЕРБАНКА”, ААТ, аднаго са старэйшых і буйнейшых банкаў Беларусі (1923)
19 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Пружаны НАРОДНАГА ТЭАТРА (1933)
23 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ
23 – 70 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ПЯТРОВІЧА ЮШКЕВІЧА (1943, г.п. Лагішын, Пінскі р-н), вучонага ў галіне спартыўнай педагогікі, заслужанага трэнера Беларусі
25 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСЕЕВІЧА АРЛОВА (1953, Полацк), пісьменніка, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)
28 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА) ПЯНКРАТА (1918, Чэрвеньскі р-н – 2001), пісьменніка
28 – 65 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ ПЯСЕЦКАЙ (1948, Брэсцкая вобл.), мастака
29 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА КАЗБЯРУКА (1923, Беластоцкае ваяв.), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка беларускай літаратуры, беларуска-польскіх літаратурных сувязяў
30 – 260 гадоў з дня нараджэння ПІЛІПА НЕРЫЎША ГАЛЯНСКАГА (1753-1824), тэарэтыка літаратуры, педагога, перакладчыка, грамадска-палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтара рэлігійных твораў
30 – 85 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ КЛІМАШЭЎСКАЙ (1928, Мінск), пісьменніцы, крытыка
31 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ШЫРКО (1948, Уздзенскі р-н), пісьменніка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)