Чацвер, 20 Снежань 2012 11:30

ВЕРАСЕНЬ 2013

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

1 – 270 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЯ АНТОНІ ЖЭРЫ (1743, Бельскае ваяв. – пасля 1798), беларускага і польскага пісьменніка, педагога

1 – 160 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ФЕДАРОЎСКАГА (1853 – 1923), польскага і беларускага фалькларыста, этнографа, археолага, калекцыянера

1 – 35 гадоў з часу заснавання ЛУНІНЕЦКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1978; адкрыты ў 1986)

1 – 35 гадоў з часу адкрыцця ў г. Высокае Камянецкага раёна ДЗІЦЯЧАЙ МУЗЫКАЛЬНАЙ ШКОЛЫ (1978)

4 – 450 гадоў з часу выдання ў Брэсцкай друкарні “БІБЛІІ” (“БРЭСЦКАЯ БІБЛІЯ”, “РАДЗІВІЛАЎСКАЯ БІБЛІЯ”; 1563), помніка  кнігадрукавання на Беларусі

4 – 120 гадоў з дня нараджэння ЮЗЮКА (ЯЗЭПА АЎГУСЦІНАВІЧА)  ФАРБОТКІ (1893, Стаўбцоўскі р-н – 1956), заолага, паэта, літаратуразнаўца, перакладчыка

5 – 95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ ІМЯ Р. ТРАЎГУТА (1918)

5 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕОРГІЕВІЧА ПІРСКАГА (1948, Лунінец), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі

8 – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

8 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЯМЁНАВІЧА ГРАЧАНІКАВА (1938, Гомельскі р-н – 1991), паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974)

10 – 60 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВІЧА ШТЭЙНЕРА (1953, Столінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2007)

14 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА КІРЭЕВІЧА ЛЕВАНОВІЧА (ЛЯВОНАВА; 1938, Касцюковіцкі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005)

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

16 – 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА НІЧЫПАРАВІЧА ДАШУКА (1938, Хойніцкі р-н), кінарэжысёра, сцэнарыста, аператара, журналіста, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985)

18 – 100 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ПАЎЛАВІЧА ВАЛЧЭЦКАГА (1913, Вілейскі р-н – 1991), тэатральнага дзеяча, дырэктара Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі (1951 – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 – 70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІОСІФАЎНЫ МАЦЯШ (1943, Бярозаўскі р-н – 2008), пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1984)

21 – 95 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА МІХАЙЛАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1918, Глускі р-н – 1989), мовазнаўца, пісьменніка, фалькларыста, заснавальніка беларускай фразеалогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

21 – 60 гадоў з часу заснавання ПРУЖАНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНА-ТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА (1953)

21 – 50 гадоў з часу прыняцця пастановы аб стварэнні выдавецтва “ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА” (Мінск; 1963)

22 – 110 гадоў з дня нараджэння ХВЯДОСА СЯРГЕЕВІЧА ШЫНКЛЕРА (1903, Заслаўе – 1942), пісьменніка

23 – 95 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ МАЎЗОНА (АРОНА ІОСІФАВІЧА МАЎШЭНЗОНА; 1918, Віцебск – 1977), драматурга

24 – 135 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ЭДВАРДА ПУЗЫНЫ (1878, Камянецкі р-н – 1949), гісторыка, пісьменніка

24 – 120 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛІНЫ ВІКЕНЦЬЕЎНЫ МЯДЗЁЛКІ (1893, Мядзельскі р-н – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі

24 – 55 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧЫГРЫНА (1958, Слонімскі р-н), краязнаўца, паэта, журналіста, перакладчыка

25 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ГРАХОЎСКАГА (1913 – 2002), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1983), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

26 – 80 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЫ ПЯТРОЎНЫ УКРАІНЕЦ (1933, Столінскі р-н), гісторыка, палітолага, сацыёлага, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі імя У.І. Пічэты БДУ (2009)

26 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ МІКАЛАЕЎНЫ КРАСЕЎСКАЙ (1953, Расія), беларускай рускамоўнай паэтэсы

27 – 480 гадоў з дня нараджэння СТАФАНА (СТЭФАНА) БАТОРЫЯ (1533 – 1586), дзяржаўнага дзеяча, палкаводца, князя трансільванскага, вялікага князя ВКЛ і караля Польскага

27 – 110 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ЗАХАРАЎНЫ ХАРУЖАЙ (1903, Бабруйск – 1942), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1960), публіцыста

27 – 20 гадоў з часу стварэння “БЕЛМАСТАЦПРОМЫСЛЫ”, дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання (Мінск; 1993)

29 – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА (апошняя нядзеля верасня)

29 – 190 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ (ЛЮДВІКА ФРАНЦІШКА УЛАДЗІСЛАВА КАНДРАТОВІЧА; 1823, Любаньскі р-н – 1862), польскага і беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, краязнаўца

29 – 105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ЮЛЬЯНАВІЧА КОРБУТА (1908, Пінск – 1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2047 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Красавік 2019 09:44