Серада, 30 Снежань 2020 16:40

ЛЮТЫ 2021

50 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА КАМБІНАТА БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ААТ (Брэст; 1971)

1

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАІСЕЕВІЧА ЛІЎШЫЦА (1946, Расія), літаратуразнаўца, публіцыста, педагога, гісторыка, этнографа

2

485 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА СКАРГІ (ПАВЕНСКАГА; 1536, Польшча – 1612), царкоўнага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пачынальніка польскай аратарскай прозы, заснавальніка і першага рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі ўніверсітэт)

4

100 гадоў з пачатку дзейнасці ПАЛЕСКАГА ВАЯВОДСКАГА ЎПРАЎЛЕННЯ, адміністратыўнага органа ўлады на тэрыторыі Палескага ваяводства (1921)

7

475 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА МІХАЙЛАВІЧА ЕЎЛАШОЎСКАГА (ЕЎЛАШЭЎСКАГА; 1546, г. Ляхавічы – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста

7

140 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯМКЕВІЧА(1881, Польшча – 1943 ці 1944), бібліёграфа, этнографа, гісторыка беларускай літаратуры

7–11

95 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА З’ЕЗДУ(Мінск; 1926)

7

55 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПАЛІТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» (Брэст; 1966)

8

135 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДАНІЛАВІЧА ДРУШЧЫЦА (ДРУЖЧЫЦА; 1886, Бярозаўскі р-н – 1937), вучонага-гісторыка, даследчыка гісторыі Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, педагога

8

100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА(1921, Хойніцкі р-н – 1976), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1976)

9

120 гадоў з дня нараджэнняВІКТАРА ПАЎЛАВІЧА ПУГАНАВА       (1901, Расія – 1941), удзельніка абароны Брэста ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёра

9

70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНАТОЛЬЕВІЧА ФЯДОСІКА(1951, Лунінецкі р-н), вучонага-гісторыка, лаўрэата прэміі БДУ імя акадэміка У. І. Пічэты (2003), узнагароджанага медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (2006), выдатніка адукацыі Беларусі (2009)

10

70 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ ЖЫГАЛАВАЙ (1951, Маларыцкі р-н), літаратуразнаўца, метадыста, навукоўца, заслужанага настаўніка Беларусі

12

275 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ТАДЭВУША БАНАВЕНТУРЫ КАСЦЮШКІ(ахрышчаны 12.02.1746, Івацэвіцкі р-н – 1817), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельніка вайны за незалежнасць ЗША

12

90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА НЕСЦЕРАВІЧА ПАНАСЮКА (1931), дырэктара Мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой» (1981–1996), старшыні савета ветэранаў Ленінскага р-на г. Брэста (2002–2014)

14

65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ЯГОЎДЗІКА (ЯГАЎДЗІКА; 1956, Слонімскі р-н), пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1994)

15

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15

125 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯР’ЯНА ВАЛЯР’ЯНАВІЧА КАЛІНОЎСКАГА (1896, Расія – 1941), артыста оперы (барытон), заслужанага артыста Беларусі

15

120 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА БАБРУКА(1901, Пружанскі р-н – 1962), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, Героя Савецкага Саюза (1944)

15

90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ГЕОРГІЕВІЧА ПАПЛАЎСКАГА (1931, Украіна – 2017), графіка, жывапісца, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, акадэміка НАН Беларусі і Расійскай Акадэміі мастацтваў, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Міжнароднай прэміі імя Дж. Неру (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі Саюзнай дзяржавы (2012)

17

80 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ФЁДАРАВІЧА) ЖМІНЬКО (г. Брэст, 1941), паэта

17

70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ТУЛУПАВА (1951, г. Брэст), мастака

17

60 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ГАЎРЫЛАВІЧА ВАШЧАНКІ (1961, Малдова), графіка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2016)

17

35 гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТМАШ» (Брэст; 1986)

19

100 гадоў з дня нараджэння ЯРАСЛАВА АНТОНАВІЧА ВАШЧАКА (1921, Украіна – 1989), дырыжора, народнага артыста СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)

21

35 гадоў з часу стварэння РУЖАНСКАЙ ПУШЧЫ, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (Пружанскі р-н; 1986)

23

ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23

130 гадоў з дня нараджэння МІХАЙЛА (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) ПІЯТУХОВІЧА (1891, Сенненскі р-н – 1937), крытыка, літаратуразнаўца, педагога, заснавальніка беларускай літаратурнай крытыкі, правадзейнага члена Інбелкульта

24

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯКАЎЛЕВІЧА КАРПАВА (1921, Расія – 2011), рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28

55 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) БАДАКА (1966, Ляхавіцкі р-н), паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (з 2014), лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2008), Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (2014)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 105 разоў