Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 30 Снежань 2020 16:45

САКАВІК 2021

30 гадоў з часу заснавання МАШЫНАБУДАЎНІЧАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «КОМПО», ТАА, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 г. (Брэст; 1991)

1

95 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ВАСІЛЬЕВІЧА СТРАЛЬЦОВА(1926, Быхаўскі р-н – 2009), журналіста, літаратуразнаўца, пісьменніка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі, выдатніка друку Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000)

1

75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА СКАКУНА(1946, Іванаўскі р-н), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалера ордэна Айчыны ІІІ ступені, ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна

1

70 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ РАЁННАЙ САНІТАРНА-ЭПІДЭМІЯЛАГІЧНАЙ СТАНЦЫІ (сёння – ДУ «Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (1951)

4

ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4

100 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СТАНІСЛАВАВІЧА КУФКО(1921, Цвярская вобл., Расія – 1998), жывапісца

5

125 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА КРАПІВЫ (сапр. КАНДРАТА КАНДРАТАВІЧА АТРАХОВІЧА; 1896, Уздзенскі р-н – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1974)

5

100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА БЯРОЗКІ (сапр. МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА ФРАЙМАНА; 1921, Ельскі р-н – 1992), сцэнарыста, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1974)

7 ці 15

240 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ЗАВАДСКАГА (1781–1838), друкара, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў выдавецкай справы

7 ці 8

135 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА СЦЯПАНАВІЧА ФАЛЬСКАГА(1886 ці 1887, г. Мінск – 1928[?]), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча, акцёра, аднаго са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра

8

ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

10

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГАСЦЮХІНА(1946), акцёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), кавалера ордэна Ф. Скарыны (2011)

11

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІРОНАВІЧА ПЛЕСКАЦЭВІЧА(1941, Ляхавіцкі р-н), вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

12

50 гадоў з дня стварэння БАТАЛЬЁНА БЕЛАРУСКІХ АРЛЯНЯТ, грамадска-патрыятычнага руху па пошуку і ўвекавечанні памяці юных абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1971)

14

90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АНДРЭЕВІЧА МІСЬКО(1931,  Слуцкі р-н – 2011), пісьменніка

14

60 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ІНСПЕКЦЫІ ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ (сёння – Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; 1961)

15

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18

125 гадоў з дня нараджэння АНТОНА КАНСТАНЦІНАВІЧА СУПІНСКАГА (1896, Пінскі павет – 1960), фалькларыста, збіральніка беларускага фальклору, этнографа, археолага

18

100 гадоў з часу падпісання РЫЖСКАГА МІРНАГА ДАГАВОРА  паміж РСФСР (таксама ад імя БССР) і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога пра спыненне савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. і нармалізацыі адносін (Латвія; 1921)

19

100 гадоў з дня нараджэння ЮХО ІОСІФА (ЯЗЭП) АЛЯКСАНДРАВІЧ (1921, г. Мінск – 2004), вучонага-юрыста, гісторыка права, заснавальніка навуковай школы па вывучэнні гісторыі дзяржавы і права Беларусі

19

90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КІСЯЛЁВА (1931, Расія – 2008), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, пісьменніка, археографа, архівіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1990)

19

75 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ФЁДАРАВІЧА СУРМЫ(1946, г. п. Глуск – 2002), мастака, які працаваў у станковым жывапісе і акварэлі ў жанрах пейзажа і нацюрморта

20

100 гадоў з дня нараджэння БАСІ ЗАЛМАНАЎНЫ КАРПІЛАВАЙ (дзяв. РАЗЕНБЛАНТ; 1921, Азербайджан – 2013), артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі

20

75 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА БАЛАНДЗІНА(1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатнiка адукацыі Беларусі

20

65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА БАРЫСАВІЧА ГАЛЬКЕВІЧА (1956, Баранавічы), празаіка

20

25 гадоў з часу падпісання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні СВАБОДНАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЫ «БРЭСТ» (СЭЗ «Брэст»; 1996)

21

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАПОВА (1921, Расія – 1974), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (тэкстыль)

22

235 гадоў з дня нараджэння ІААХІМА ЛЯЛЕВЕЛЯ(1786, Польшча – 1861), польскага гісторыка, грамадскага і палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага, аднаго з заснавальнікаў і рэдактараў часопіса «TygodnikWilenski»

22

30 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, кіруючага органа алімпійскага руху ў Беларусі, прадстаўнічай арганізацыі Беларусі ў Міжнародным алімпійскім камітэце (1991)

24–25

65 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПАЭТАЎ І ПРАЗАІКАЎ (1956)

26

220 гадоў з дня нараджэння КАНУТА ІВАНАВІЧА РУСЕЦКАГА (1801, Літва – 1860), жывапісца, педагога, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы, аўтара карцін на рэлігійныя тэмы

26

85 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА БАЦЮШКО(1936, Пінскі р-н), вучонага ў галіне будаўнічай вытворчасці, выдатніка ваеннага будаўніцтва, выдатніка вышэйшай школы СССР, педагога

27

170 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ПАРФЁНАВІЧА САПУНОВА (1851, Віцебская губерня – 1924), гісторыка, археографа, архівіста, краязнаўца, сапраўднага члена Рускага геаграфічнага таварыства

28

55 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ (ВЯЧАСЛАВА ВАСІЛЬЕВІЧА) ВАШЭКІ (1966, Івацэвіцкі р-н), паэта, празаіка

28

25 гадоў з часу заснавання ПАРАЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1996)

31

100 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АБРАМАВІЧА РУДАКОВА (1921, Расія – 1990), акцёра тэатра, заслужанага артыста Беларусі

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 839 разоў