1 |
185 гадоў з часу закладкі першага каменя БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ, комплексу абарончых збудаванняў XІX – пачатку XX ст.ст. (Брэст; 1836) |
1 |
110 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА ГЕРАСІМАВІЧА МІСКО (1911, Слонімскі раён – 1981), пісьменніка, журналіста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
1 |
75 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫХА ВАЦЛАВАВІЧА ДАЛІДОВІЧА(1946, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1996) |
3 |
125 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896, Жабінкаўскі р-н – 1940), паэта |
4 |
245 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХАДКЕВІЧА(1776, Украіна – 1838), палітычнага і ваеннага дзеяча, генерал-маёра (брыгаднага генерала), удзельніка паўстання 1794 г. і вайны 1812 г., вучонага-хіміка, члена Пецярбургскай АН, літаратара, тэатральнага крытыка, калекцыянера |
4 |
75 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ГЕНРЫХАЎНЫ БРЖАЗОЎСКАЙ (1946, г. Мінск), артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі |
4 |
75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ШАВЯЛЕВІЧА (1946–2004), рэжысёра кіно і тэлебачання, сцэнарыста, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) |
5 |
ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ |
6 |
180 гадоў з дня нараджэння ЭЛІЗЫ АЖЭШКА (дзяв. ПАЎЛОЎСКАЙ; 1841, Гродзенскі р-н – 1910), польскамоўнай пісьменніцы, аўтара мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац |
6 |
70 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА БАНДАРЭНКІ (1951, Кармянскі раён), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі |
6 |
60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ГАНЧАРУКА (1961), жывапісца, педагога, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) |
8 |
125 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МАЦВЕЕВІЧА ФІЛІПОВІЧА(1896, г. Мінск – 1947), жывапісца, графіка, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адным з першых айчынных мастакоў звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі, удзельніка грамадзянскай вайны |
8 |
100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЦЯПАНАВІЧА КАМЕЛЬЧЫКА (1921, Талачынскі раён – 2006), удзельніка вызвалення Пінска ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1946), заслужанага работніка культуры Расіі |
8 |
75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛОЙКІ (1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка |
9 |
140 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ЛУЦКЕВІЧА (1881, Ковенская губерня – 1919), грамадскага дзеяча, археолага, этнографа, публіцыста, кнігавыдаўца |
11 |
75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА БАРЫСАВІЧА КАШПЕРАВА (1946, г. Мінск), акцёра тэатра і кіно, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012) |
12 |
90 гадоў з часу пераўтварэння мястэчка ЛЯХАВІЧЫ Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў горад (1931) |
12 |
80 гадоў з дня нараджэння ДОТА САМАТАВІЧА АБДУСАМАТАВА (1941, Таджыкістан), мастака ў галіне мэблёва-дэкаратыўных тканін, у станковым жывапісе і габелене |
13 |
65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АРКАДЗЬЕВІЧА ТАРАНЕНКІ(1956, г. Маларыта), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёна свету (1980, 1991) і Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996), кавалера ордэна Дружбы народаў |
14 |
100 гадоў з дня нараджэння ІСААКА ЯФІМАВІЧА МАСЛАНА (1921, г. Мінск – 1996), мастака-афарміцеля, графіка заслужанага работніка культуры Беларусі |
14 |
90 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ДЗМІТРЫЕВІЧА САРОКІНА (1931), спевака, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі |
14 |
30 гадоў з часу выдання грамадска-палітычнай газеты «РЭСПУБЛІКА» (Мінск; 1991) |
15 |
200 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ЗАРЭМБЫ(1821, Віцебская губ. – 1879), музычнага тэарэтыка, педагога, кампазітара |
15 |
120 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПРАКОПАВІЧА СІВАКОВА (1901–1944), военачальніка, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944) |
15 ці 28 |
110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА КАЛЕСНІКА (1911–1943), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944) |
15 |
85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГІЛЯ (сапр. МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА; 1936, Лагойскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, журналіста |
15 |
80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ТРАФІМАВІЧА КАБУША (1941, г. Дуброўна), вучонага ў галіне педагогікі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), выдатніка народнай асветы Беларусі |
15 |
70 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ІВАНАЎНЫ РАБУШКА (1951, г. Мінск), артысткі балета, тэатразнаўца, заслужанай артысткі Беларусі |
15 |
30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (Мінск; 1991) |
16 |
110 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛУКАСА (1911–1979), кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
17 |
80 гадоў з дня нараджэння ФРАНІ МІХАЙЛАЎНЫ ЛІТВІНКА (1941, г. Барысаў), мовазнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі |
17 |
80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА СІРАТЫ (1941), баяніста, дырыжора, кампазітара, аранжыроўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
17 |
75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА ГАПІЕНКІ(1946, Расія), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), сярод асноўных работ якога — генеральны план развіцця Брэста, Брэсцкі аэравакзал, Лядовы палац, універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя» і інш. |
17 |
60 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА БАРЫСАВІЧА ШАПІРЫ(1961, Ляхавіцкі р-н), вучонага-эканаміста, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі |
18 |
180 гадоў з дня нараджэння ЯГОРА ЯГОРАВІЧА ЗАМЫСЛОЎСКАГА (1841, г. Гродна – 1896), расійскага гісторыка, археографа, педагога, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН |
20 |
110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ШЫДЛОЎСКАГА (1911, Смаргонскі раён – 2002), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
20 (трэцяя нядзеля чэрвеня) |
ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ |
21 |
280 гадоў з дня нараджэння ЖАНА ЭМАНУЭЛЯ ЖЫЛІБЕРА (1741, Францыя – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга і анатама, заснавальніка першай у Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гродне, акушэрскай і ветэрынарнай школ, батанічнага саду |
21 |
75 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА МІХАЙЛАВІЧА ЛАБОВІЧА (1946, г. Гомель – 2020), дзеяча цыркавога мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015) |
22 |
ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ |
22 |
100 гадоў з пачатку выдання «БЕЛОРУССКОЙ ВОЕННОЙ ГАЗЕТЫ. ВО СЛАВУ РОДИНЫ», цэнтральнага друкаванага органа Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1921) |
22 |
80 гадоў з пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, вызваленчай вайны народаў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшай састаўной часткі Другой сусветнай вайны (1941–1945) |
22 |
90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА) ЯНЧАНКІ(1931, Магілёўскі р-н – 2000), пісьменніка, перакладчыка |
22 |
70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ СЯРЫХ (1951, г. Бабруйск), кампазітара, аўтара апрацовак народных песен для хору, музычных перадач на радыё |
23 |
85 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПЯТРОВІЧА ЯРАШЭВІЧА(1936, Драгічынскі р-н – 2000), вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі (1994) |
23 |
60 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АНАТОЛЬЕВІЧА КУХАРЧУКА (1961, Казахстан), паэта |
26 |
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ |
26 (апошняя субота чэрвеня) |
ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА |
26 |
80 гадоў з пачатку дзейнасці ПЕРШАГА НА БЕЛАРУСІ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941) |
26 |
80 гадоў з часу заснавання ААТ «558 АВІЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі (Баранавічы; 1941) |
26 |
80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСЕЕВІЧА КУЛЯШОВА(1941, Расія – 1999), артыста тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі |
26 |
80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ПАЎЛАВІЧА РЫБАРАВА (1941, Расія), кінарэжысёра, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), прэміі імя Ю. Тарыча (1987) |
27 (апошняя нядзеля чэрвеня) |
ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ |
30 |
ДЗЕНЬ ЭКАНАМІСТА |
30 |
90 гадоў з дня нараджэння РЫШАРДА ЗДЗІСЛАВАВІЧА ЯСІНСКАГА(1931, г. Баранавічы, – 2005), кінарэжысёра-дакументаліста, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і прэміі Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно (Францыя; 1973), уладальніка шматлікіх дыпломаў і прызоў усесаюзных і міжнародных кінафестываляў |