Аўторак, 16 Люты 2021 10:02

ЛІПЕНЬ 2021

 

230 гадоў з пачатку правядзення ПІНСКАЙ ГЕНЕРАЛЬНАЙ КАНГРЭГАЦЫІ — схода праваслаўнага духавенства і прыхільнікаў Рэчы Паспалітай (1791)

 

80 гадоў з пачатку выданняальманаха сатыры і гумару«ВОЖЫК» (Мінск; 1941)

1

95 гадоў з часу адкрыцця першай экспазіцыі МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ (Пінск; 1926)

1

35 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ (Брэст; 1986)

1

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА РУМАКА(1941, Пінскі р-н – 1995), вучонага ў галіне мікраэлектронікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)

1

70 гадоў з дня нараджэння ВЯЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КРЫЛОВІЧ (1951, Буда-Кашалёўскі р-н), спявачкі, народнай артысткі Беларусі

3

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

5

120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ВАРАКСІНА (1901, Расія – 1980), архітэктара, педагога, заслужанага будаўніка Беларусі

6

170 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЛУЧЫНЫ (сапр. ІВАНА ЛЮЦЫЯНАВІЧА НЕСЛУХОЎСКАГА;1851, г. Мінск – 1897), паэта

6

75 гадоў з часу заснавання КОБРЫНСКАГА ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНАГА МУЗЕЯ ІМЯ А. В. СУВОРАВА(Кобрын; 1946 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1948 г.)

7

225 гадоў з дня нараджэння ЯНА АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧА ЧАЧОТА(1796, Карэліцкі р-н – 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа

7

125 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДАМІЯНАВІЧАСНІТКО(1896, Драгічынскі р-н – 1970), ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў

8

160 гадоў з дня нараджэння МАГДАЛЕНЫ ІВАНАЎНЫ РАДЗІВІЛ (1861–1945), дзеяча беларускага культурнага руху, асветніцы, мецэнаткі

8

75 гадоў з дня нараджэння ЭЛЕАНОРЫ АРКАДЗЬЕЎНЫ ЯЗЕРСКАЙ (1946, г. Мінск – 2014), музычнага дзеяча, актрысы, тэле і радыёвядучай

8

70 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА ЮРЧАНКОВА (1951, г. Брэст – 2013), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

10

150 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ПЯТРОВІЧА ДЗЕМІДОВІЧА  (1871, Стаўбцоўскі р-н – 1931), этнографа, фалькларыста, краязнаўца і педагога

11 (другая нядзеля ліпеня)

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ

11

110 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЧАБОРА (сапр. ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ПАТАПОВІЧА; 1911, Ляхавіцкі р-н – 1943), пісьменніка

11

85 гадоў з дня нараджэння ЦІМОХА (ЦІМАФЕЯ БАРЫСАВІЧА) ЛІЯКУМОВІЧА(1936, Калінкавіцкі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка, пісьменніка, перакладчыка, крытыка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі (1995), дзеяча беларускага замежжа

11

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПРАКОПАВІЧА НЯКЛЯЕВА (1946, г. Смаргонь), паэта, празаіка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1998)

12

90 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ГЕОРГІЕВІЧА КУБАРАВА (1931, Расія – 1995), мастака кіно, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага мастака Расіі

12

80 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА ГЕОРГІЕВІЧА СЛУКІ (1941, Асіповіцкі р-н), вучонага-гісторыка, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага журналіста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), выдатніка адукацыі, выдатніка друку

13

155 гадоў з дня нараджэння НАПАЛЕОНА КАЗІМІРАВІЧА ЧАРНОЦКАГА(1866, Ляхавіцкі р-н – 1937), публіцыста, перакладчыка

 

13

80 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ФЁДАРАВІЧА АНДРОСІКА  (1941, Расія – 2003), рэжысёра тэатра, спектаклі якого былі адзначаны тэатральнымі прэміямі імя Л. Мазалеўскай (1999) і імя Е. Міровіча (2001)

13

70 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ІЛЬІНІЧНЫ КАВАЛЕРАВАЙ  (1951, г. Мінск), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (2001), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2011)

13

60 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА УЛАДЗІМІРАВІЧА МЕЛЬНІКАВА (1961, г. Мінск), артыста оперы (бас), заслужанага артыста Беларусі, педагога

13

50 гадоў з дня нараджэння АКСАНЫ МІХАЙЛАЎНЫ ГАЙДУКОВІЧ (1971, Брэст), мастака

14

110 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІВАНАВІЧА ПРУДНІКАВА  (1911, Клімавіцкі р-н – 2000), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995)

14

75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА ЦЫРЭЛЬЧУКА (1946, Іванаўскі р-н – 2011), вучонага ў галіне мікраэлектронікі, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі

15

145 гадоў з дня нараджэння ЦЁТКІ (сапр. АЛАІЗЫ СЦЯПАНАЎНЫ ПАШКЕВІЧ;1876, Шчучынскі р-н – 1916), грамадска-культурнай дзяячкі, пісьменніцы, асветніцы, педагога, выдаўца, удзельніцы рэвалюцыйнага руху

17

160 гадоў з часу заснавання ГРОДЗЕНСКАЙ ТЫТУНЁВАЙ ФАБРЫКІ «НЁМАН», ААТ (1861)

18

75 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КАЛЯДЫ(1946, Столінскі р-н), вучонага ў галіне камп’ютарнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)

20

115 гадоў з дня нараджэння ІЛЛІ ПАЎЛАВІЧА МАЗУРУКА(1906, г. Брэст – 1989), ваеннага дзеяча, лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1937), заслужанага палярнага лётчыка

20

85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПЯТРОВІЧА КРАСНЕЯ(1936, Бярозаўскі р-н), мовазнаўца, выдатніка адукацыі Беларусі

20

90 гадоў з дня нараджэння ГАЯ ДЭ ПІКАРДА (1931, Вялікабрытанія – 2007), англа-французскі даследчык беларускай культуры

21

240 гадоў з дня нараджэння АНТОНА (АНТОНІЯ) МАРЦІНОЎСКАГА(1781, г. п. Радашковічы – 1855), рэдактара-выдаўца, публіцыста, заснавальніка Віленскай друкарні (1817)

23

125 гадоў з дня нараджэння АНТОНА МІХАЙЛАВІЧА ВАЛЫНЧЫКА (1896, Слонімскі р-н – 1985), хормайстра, кампазітара, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

23

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА ІВАНЮКА(1941, Кобрынскі р-н – 2009), вучонага ў галіне аховы раслін, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, Акадэміі аграрных навук Беларусі

23

50 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ЮР’ЕВІЧА ТАТАРНІКАВА  (1971, г. Брэст), кніжнага графіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

24

110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АСТРЭЙКІ (сапр. АКІМА ПЯТРОВІЧА; 1911, Капыльскі р-н – 1978), паэта, перакладчыка

25

ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

25 (апошняя нядзеля ліпеня)

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ

27

125 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА МІХАЙЛАВІЧА ГОРЫДА  (1896, Украіна – 1939), графіка, жывапісца

27

125 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА МІХАЙЛАВІЧА КРАМАРЭЎСКАГА (1896, Украіна – 1976), беларускага і расійскага балетмайстра, педагога

29

70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АНДРЭЕВІЧА ГАРАДНІЦКАГА (1951, Валожынскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 756 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 10:12