Аўторак, 16 Люты 2021 10:20

КАСТРЫЧНІК 2021

 

30 гадоў з пачатку выдання навукова-папулярнага і грамадска-палітычнага часопіса «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА», (Мінск; 1991)

1

ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1

140 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ПЯТРОВІЧА СТАНЮТЫ (1881, г. Чэрвень – 1974), жывапісца, педагога

1

110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА БАНДАРЧУКА (1911, Пінскі р-н – 1986), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

1

110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПЯТРОВІЧА КАТКОВА (1911–1976), жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі

1

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРЫ ІВАНАЎНЫ КЛІМАВАЙ (1921, Казахстан – 2005), артысткі тэатра і кіно, педагога, народнай артысткі Беларусі і СССР, лаўрэата тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1994)

3 (першая нядзеля кастрычніка)

ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА

3

90 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ МІКАЛАЕЎНЫ САВЕЛЬЕВАЙ (1931–2020), артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі, заслужанай артысткі Таджыкістана

3–6

25 гадоў з часу правядзення першага Міжнароднага тэатральнага фестывалю «БЕЛАЯ ВЕЖА» (Брэст; 1996)

4

280 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КАРПІНСКАГА(1741, Украіна – 1825), польскага паэта, аднаго з пачынальнікаў польскага сентыменталізму, асветніка, жыццё і творчасць якога звязана з беларускай культурай

4

85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНТОНАВІЧА МАЙСЕЙЧЫКА(1936, Івацэвіцкі р-н – 2002), літаратуразнаўца, філолага

6

ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

6–10

425 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце царкоўнага сабору і абвяшчэння БРЭСЦКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ (1596)

7

85 гадоў з дня нараджэння ФАМЫ ФАМІЧА МАЖЭЙКІ(1936, Івацэвіцкі р-н – 2018), вучонага-хіміка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)

10 (другая нядзеля кастрычніка)

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ

10

70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ РАГОРАЎНЫ ШАРКОВАЙ (1951, Барысаўскі р-н), майстра мастацкага ткацтва, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980)

12

155 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ЮР’ЕВІЧА (СТАСІСА ЮРГЕВІЧА) МАТУЛАЙЦІСА(1866, Літва – 1956), дзеяча літоўскага рэвалюцыйнага руху, вучонага-гісторыка, акадэміка АН Беларусі, паэта

13

125 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ШЧАКАЦІХІНА(1896, Расія – 1940), культуролага, гісторыка і тэарэтыка мастацтва, аднаго з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства, педагога

14

ДЗЕНЬ МАЦІ

14

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА КУЗЬМЕНКІ (1946–2004), піяніста, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

14

30 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-асветніцкай газеты «КУЛЬТУРА» (Мінск; 1991)

15

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

15

100 гадоў з дня нараджэння ВЕНЬЯМІНА БЛАЖЭННАГА (сапр. ВЕНЬЯМІНА МІХАЙЛАВІЧА АЙЗЕНШТАДТА; 1921, г. п. Копысь – 1999), паэта

15

75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ВАСІЛЕЎСКАГА (1946, г. Гомель), дырыжора, заслужанага артыста Беларусі

15

75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ДЗЕНІСЕЙКІ (1946, Драгічынскі р-н), прававеда, публіцыста, краязнаўца

16

75 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ РАФАІЛАВІЧА МАЛЯЎСКАГА (1946, г. Мінск), артыста тэатра і кіно, заслужанага артыста Беларусі

17

325 гадоў з дня нараджэння АЎГУСТА III(ФРЫДРЫХА АЎГУСТА II; 1696, Германія – 1763), вялікага князя літоўскага, караля польскага, курфюрста саксонскага

19

75 гадоў з часу арганізацыі ў г. Брэсце абласнога ДОМА МАСТАКОЎ (1946)

20

185 гадоў з дня нараджэння СІГІЗМУНДА КАРЛАВІЧА СВЯНЦІЦКАГА(1836, Драгічынскі р-н – 1910), урача, грамадскага дзеяча

20

155 гадоў з дня нараджэння ЛУК’ЯНА МІХАЙЛАВІЧА САЛАНЕВІЧА(1866, Гродзенская губ. – 1938), гісторыка, журналіста, выдаўца, краязнаўца, грамадскага дзеяча

21

100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА МУРАВЕЙКІ (1921, Любанскі р-н), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі, выдатніка друку СССР, лаўрэата прэміі імя В. Віткі

22

100 гадоў з дня нараджэння ЛІЛІІ ЯФРЭМАЎНЫ СТАСЕВІЧ (1921–1999), актрысы, дыктара радыё, педагога, заслужанай артысткі Беларусі

24

120 гадоў з дня нараджэння ЯНІНЫ КАЗІМІРАЎНЫ ГЛЕБАЎСКАЙ (1901, г. Мінск – 1978), актрысы, народнай артысткі Беларусі

24

110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА САЙКОВА (1911, г. Гомель – 1989), беларускага і расійскага артыста оперы, народнага артыста Беларусі

25

110 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ КАВЯЗІНАЙ (дзяв. ЗАБОРСКАЙ; 1911, г. Мінск – 1975), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

25

85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЦІМАФЕЕВІЧА ТУРАВА(1936, г. Магілёў – 1996), кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), прэміі Дзяржкіно БССР і Саюза кінематаграфістаў БССР імя Ю. Тарыча (1985), прэміі Беларускай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы (1989), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

27

110 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПАЎЛАВІЧА) ЛОБАНА (1911, Слуцкі р-н – 1984), пісьменніка, мовазнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1985)

28

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ СЯРГЕЕВІЧА МАЙСЕЕНКІ (МАІСЕЕНКА; 1941, г. Гомель), артыста оперы (барытон), заслужанага артыста Расіі, педагога

28

75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІГНАТАВІЧА КЛІМЧУКА(1946, Драгічынскі р-н), рэжысёра тэатра лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

29

75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ БАРЫСАЎНЫ МЯЧКОЎСКАЙ (1946, г. Брэст), мовазнаўца, лаўрэата прэміі БДУ імя У. І. Пічэты (2001)

30

100 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА, вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі, буйнога навуковага цэнтра (Мінск; 1921)

30

100 гадоў з часу заснавання БІБЛІЯТЭКІ ФУНДАМЕНТАЛЬНАЙ БДУ(Мінск; 1921)

31

90 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ РЫГОРАЎНЫ ШАШКІНАЙ (1931–2018), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

31

85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ВАСІЛЬЕВІЧА ХОМІЧА(1936, Пружанскі р-н – 1992), скульптара

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1279 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 10:22