Серада, 19 Лістапад 2014 15:18

ЛЮТЫ 2014

2 – 520 гадоў з дня нараджэння БОНЫ СФОРЦА (1494–1557), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай

2 – 100 гадоў з дня нараджэння СІМЫ ГЕРАСІМАЎНЫ НІСНЕВІЧ (1914, Чэрвень – 1985), музыказнаўца, педагога, даследчыка гісторыі беларускай прафесійнай музыкі

2 – 70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КАПЫЛОВІЧА (1944, Мазырскі р-н), пісьменніка

4 – 115 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА МАЦВЕЕВІЧА ЛІНЬКОВА (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)

4 – 80 гадоў з дня нараджэння АРСЕНЯ СЯРГЕЕВІЧА ЛІСА (1934, Смаргонскі р-н), фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

4 – 25 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ “ВЫРАТАВАНЫЯ МАСТАЦКІЯ КАШТОЎНАСЦІ” (1989), філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

6 – 100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КУЛЯШОВА (1914, Касцюковіцкі р-н – 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, народнага паэта Беларусі, заслужанага работніка культуры Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), кавалера ордэна Леніна (двойчы)

8 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПАЎЛАВІЧА ТАЎЛАЯ (1914, Баранавічы – 1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

8 – 65 гадоў з часу заснавання КАЛГАСА “ПАМЯТЬ ИЛЬИЧА” (СВК “АСТРАМЕЧАВА”; 1949; Брэсцкі р-н, в. Астрамечава)

11 – 60 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА НЯВЫГЛАСА (1954, Пінскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-лейтэнанта

11 – 55 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЦЫРКА (Мінск; 1959), дзяржаўнай відовішчнай установы

12 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА БАКЛАНАВА (1914–1990), заслужанага архітэктара Беларусі

14 – 100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА МАСЛЕНІКАВА (1914, Магілёўскі р-н – 1995), тэатральнага мастака, жывапісца, мастацтвазнаўца, педагога, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалера ордэна “Знак Пашаны”

15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15 – 70 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ПАЎЛАЎНЫ ШУТАВАЙ (1944, Камянецкі р-н – 1999), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

15 – 55 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА ВАСЮЧЭНКІ (1959, Полацк), празаіка, драматурга, крытыка, літаратуразнаўца

18 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА ЛАСКОВІЧА (1914, Брэсцкі р-н – 2012), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, юрыста, гісторыка, публіцыста, аўтара шматлікіх мастацка-публіцыстычных кніг, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2004)

18 – 70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ДАМІНІКАВІЧА БУДЗІНАСА (1944–2007), пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, выдаўца, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1985)

19 – 90 гадоў з дня нараджэння АНТОНІ (АНТОНІЯ; свец. АНАТОЛЬ СЯРГЕЕВІЧ МЕЛЬНІКАЎ; 1924–1986), царкоўнага дзеяча, гісторыка праваслаўнай царквы ў Беларусі, які пэўны час з’яўляўся архімандрытам Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі, у 1975–1978 гг. быў мітрапалітам Мінскім і Беларускім

21 – 45 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце МЫТНЕВАГА ПАСТУ “ВАРШАВСКИЙ МОСТ” (1969)

22 – 200 гадоў з дня нараджэння ОСКАРА КОЛЬБЕРГА (1814–1890), польскага фалькларыста, этнографа, кампазітара, збіральніка беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве

22 – 125 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БАЙКОВА (1889–1941 ці пасля 1945), мовазнаўца, літаратуразнаўца, педагога, аўтара артыкулаў па педагогіцы, беларускай мове і літаратуры

23 – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 – 260 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПАНЯТОЎСКАГА (1754–1833), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта польскага войска

24 – 175 гадоў ПОЛАЦКАМУ ЦАРКОЎНАМУ САБОРУ (1839), сходу іерархаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Расійскай Імперыі, які скасаваў Брэсцкую царкоўную ўнію 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні грэка-католікаў (уніятаў) да Рускай Праваслаўнай Царквы

24 – 150 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА КАРПОВІЧА (1864, Баранавіцкі р-н – 1921), педагога, грамадскага дзеяча, асветніка

25 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ДАРОЖНАГА (СЕРАДЫ; 1909, Слонім–1943), паэта

26 – 85 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ДАНІЛАВІЧА КОЛАСА (1929, Чэрвеньскі р-н – 1994), літаратурнага і тэатральнага крытыка, публіцыста, кінадраматурга

27 – 280 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЯ СТАНІСЛАВА РАДЗІВІЛА (мян. ПАНЕ КАХАНКУ; 1734, Нясвіж – 1790), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, генерал-лейтэнанта войска ВКЛ

27-28 – 60 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПІСЬМЕННІКАЎ БССР (1954)

28 – 55 гадоў з часу стварэння САЎГАСА “ДАМАЧАЎСКІ” (Брэсцкі р-н; 1959)

28 – 20 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага ландшафтнага заказніка ПРАСТЫР (Пінскі р-н; 1994)

29 – 150 гадоў з дня нараджэння ЭМЫ ЯЛЕНСКАЙ (па мужу ДМАХОЎСКАЙ; 1864, Петрыкаўскі р-н – 1919), фалькларысткі і этнографа, польскай пісьменніцы, даследчыцы побыту і духоўнай культуры беларускага народа

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1520 разоў Апошняя змена Аўторак, 23 Красавік 2019 10:59