Серада, 19 Лістапад 2014 16:03

КРАСАВІК 2014

150 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ АРХЕАГРАФІЧНАЙ КАМІСІІ (Віленскай камісіі для разбору і выдання старажытных актаў), афіцыйнай навуковай установы, чые выданні з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі беларускай мовы (Вільня; 1864–1915)

50 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПА СУВЯЗЯХ З СУАЙЧЫННІКАМІ ЗА РУБЯЖОМ “РАДЗІМА” (Мінск; 1964), грамадскага аб’яднання

30 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю музыкі “МІНСКАЯ ВЯСНА” (1984)

1 – 25 гадоў з часу стварэння РУП “БЕЛАРУСКІ ВІДЭАЦЭНТР”, буйнейшага вытворца відэапрадукцыі ў Беларусі (Мінск; 1989)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4 – 200 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА АНТОНАВІЧА ГАШКЕВІЧА (1814, Рэчыцкі пав. – 1875), дыпламата, мовазнаўца, даследчыка Японіі і Кітая, арыенталіста, натураліста

4 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ РЫГОРАЎНЫ МАЗАНІК (1914, Пухавіцкі р-н – 1996), удзельніцы Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943), заслужанага работніка культуры Беларусі 

4 – 85 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА МІКАЛАЕВІЧА МАРОЗАВА (1929), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

5 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА МАКАРЭВІЧА (1939, Івацэвіцкі р-н), заслужанага архітэктара Беларусі

6 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ХВЕДАРОВІЧА (сапр. МІКАЛАЙ ФЁДАРАВІЧ ЧАРНУШЭВІЧ; 1904, Капыль – 1981), паэта, празаіка, перакладчыка

10 – 70 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ПЯТРОВІЧА РЫЧАГОВА (1944, Столінскі р-н), вучонага ў галіне хірургіі, аўтара прац па хірургічнай гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малінвазійных тэхналогіях, выдатніка аховы здароўя Беларусі

12 – 55 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ПРЫСТУПА (1959, Пінскі р-н – 2006), пісьменніцы 

18 – 200 гадоў з дня нараджэння ЯЎСТАФІЯ ПІЕВІЧА ТЫШКЕВІЧА (1814, Лагойск – 1873), гісторыка, археолага, этнографа, крязнаўца, музеязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі, ганаровага члена Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута, заснавальніка і старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі

20 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

20 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)

20 – 70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА ЛЕЦКІ (1944, Навагрудскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца, журналіста, аўтара сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў

21 – 80 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ ФЯДОСАВІЧА РЫЛЮКА (1934, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі

25 – 110 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БАРЫСЕНКІ (1904, Барысаў – 1984), літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26 – 115 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ ДАНІЛАВІЧА ГУРСКАГА (1899, Уздзенскі р-н – 1972), пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28 – 175 гадоў з дня нараджэння МСЦІСЛАВА АДАМАВІЧА КАМІНСКАГА (1839, Віленская губ. – 1868), літаратара, этнографа, фалькларыста і публіцыста, які зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў

29 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛІЯ ЦІМАФЕЕВІЧА ГАЛАВАЧА (1929, Украіна), пісьменніка

29 – 20 гадоў з часу стварэння на базе цэха па вырабніцтву марожанага Брэсцкага малочнага камбіната БРЭСЦКАЙ ВЫТВОРЧАЙ ФІРМЫ “МАРОЖАНАЕ” (1994)

29 – РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1822 разоў Апошняя змена Чацвер, 25 Красавік 2019 08:55