Серада, 19 Лістапад 2014 16:07

МАЙ 2014

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

1 – 125 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА МАЙСЕЕВІЧА ЛЯПЛЕЎСКАГА (1889, Брэст – 1939), рэвалюцыянера, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў Гомелі

1 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПАЎЛАВІЧА) КОРЗУНА (1934, Салігорскі р-н – 1995), пісьменніка

1 – 75 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ ВІКТАРАЎНЫ ГАЙДА (1939), артысткі оперы і аперэты, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992), уладальніцы “Хрустальнай Паўлінкі” (1992), кавалера ордэнаў “Знак Пашаны” і Францыска Скарыны

1 – 65 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫПУКА (1949, Іванаўскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі

2 – 100 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА АЛЯКСЕЕВІЧА МАЛЫШАВА (1914, Петрыкаўскі р-н – 2005), удзельніка партызанскага руху ў Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

2 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ КУЗЬМІЧА ГАРДЗІЦКАГА (1934, г. Брэст – 1999), крытыка, літаратуразнаўца

2 – 60 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ЯКАЎЛЕВІЧА) ЖУКА (1954, Нясвіжскі р-н), паэта, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999)

3 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСЕЕВІЧА НЯЧАЕВА (1939–2010), рэжысёра, сцэнарыста, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993), у 1973–1990 гг. працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”

4 – 215 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА БОХВІЦА (1799, г.п. Мір – 1856), вучонага ў галіне філасофіі, пісьменніка

4 – 95 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПАЎЛАВІЧА ШАСЦЕРЫКОВА (1919–1994), пісьменніка

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

5 – 195 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ (1819, Чэрвеньскі р-н – 1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога, стваральніка нацыянальнай класічнай оперы, першых нацыянальных сімфанічных твораў

5 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ЦЕХАНОВІЧ (1949, Навагрудак), мастачкі

6 – 110 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА (ПАЎЛА АДАМАВІЧА) ТРУСА (1904, Уздзенскі р-н – 1929), паэта, аўтара лірыка-гераічных і фальклорна-рамантычных паэм, вершаў

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

7 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ СЯРГЕЕЎНЫ ЦЯЛЬКОВАЙ (1944, Пінск), спявачкі, народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка фальклорнай групы “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі

8 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ГАНЧАРОВА (1934, Віцебскі р-н – 1991), графіка, мастацтвазнаўца, пісьменніка

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 105 гадоў з дня нараджэння УЛАДАСА АБРАМАВІЧУСА (1909–1965), бібліёграфа, гісторыка культуры, аўтара даследаванняў і публікацый, прысвечаных Беларусі

11 – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

11 – 120 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ГЕРАСІМАВІЧА БУЛАТА (1894, Уздзенскі р-н – 1921), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, журналіста, першага адказнага рэдактара газеты “Белорусская деревня” (цяпер “Белорусская нива”)

13 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ (ЛЕАНІДА) ГЕОРГІЕВІЧА ФІЛАТАВА (1939, Віцебскі р-н), пісьменніка

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

15 – 60 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ ЧОРНАГАЛОВАЙ (1954, Жыткавічы), мастачкі, дыпламанта рэспубліканскай выставы “Панарама мастацтва” (1998)

15 – 35 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ ІНСТЫТУТА МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ НАН БЕЛАРУСІ (Мінск; 1979)

16 – 125 гадоў з часу першай публікацыі ў газеце “Минский листок” беларускай паэмы “ТАРАС НА ПАРНАСЕ” (1889)

18 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

19 – 70 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ (Мінск; 1944), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012)

20 – 130 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА АЛЕКСЮТОВІЧА (1884, Пухавіцкі р-н – 1943), балетмайстра, педагога, пастаноўшчыка сцэнічных варыянтаў народных, класічных і характарных танцаў, кадрыляў, карагодаў, гульняў, аўтара беларускага танца “Бульба”

20 – 80 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ СЯРГЕЕЎНЫ ЖАЎРЫД (1934, Пружанскі р-н), вучонага-матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

21 – 145 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧУРКІНА (1869–1964), кампазітара, фалькларыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народнага артыста Беларусі 

22 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ФЕДАРОВІЧА (1939, Пінскі р-н), вучонага ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

24 – 110 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГЕРАСІМАВІЧА РУСАКА (1904, Капыльскі р-н – 1987), паэта, на словы якога напісана каля 300 песень, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

26 – 95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ Гінзбурга (1919)

27 – 100 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ПЯТРОВІЧА БЯЛЕВІЧА (1914, Уздзенскі р-н – 1978), паэта, празаіка, перакладчыка, кавалера ордэна “Знак Пашаны”

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1773 разоў Апошняя змена Чацвер, 25 Красавік 2019 09:04