Серада, 19 Лістапад 2014 16:10

ЧЭРВЕНЬ 2014

90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса “НАРОДНАЯ АСВЕТА” (Мінск; 1924)

4 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ПЯТРОВІЧА САКАЛОВА (1949, Давыд-Гарадок), мастака

5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5 – ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

5 – 160 гадоў з дня нараджэння ЮДАЛЯ (ІЕГУДЫ) МОЎШАВІЧА (ЮРЫЯ МАЙСЕЕВІЧА) ПЭНА (1854–1937), жывапісца, педагога, стваральніка Віцебскай мастацкай школы

5 – 55 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА МІХАЙЛАВІЧА ІВАНЧУКА (1959, Брэст), трэнера (стральба з лука), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі

7 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА СКАРЫНКІНА (1939, Віцебск), паэта, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай прэміі Італіі (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (2000)

8-14 – 80 гадоў з пачатку заснавання САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ, грамадскага аб’яднання (Мінск; 1934)

10 – 240 гадоў з дня нараджэння АНТОНІЯ САМУЭЛЯ ДАМБРОЎСКАГА (1774, Тураў – 1838), жывапісца і тэатральнага мастака, аўтара твораў у галіне манументальнага і станковага жывапісу

10 – 95 гадоў з дня нараджэння АВЯР’ЯНА САФОНАВІЧА ДЗЕРУЖЫНСКАГА (1919, Кармянскі р-н – 2002), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (2002)

10 – 75 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА (ФЁДАРА МІКАЛАЕВІЧА) ЧЭРНІ (1939, Валожынскі р-н – 1983), паэта

12 – 270 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА МІЦКЕВІЧА (1744, Гродзенскі пав. – 1817), механіка, фізіка, асветніка, педагога, “бацькі фізікі на Літве”

12 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЯМЁНАВІЧА) ЯСКЕВІЧА (1934, Чэрыкаўскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, біблеіста

13 – 180 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ВЕРАНІЦЫНА (ВАСІЛЬЕВА; 1834, Гарадоцкі р-н – 1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст., магчымага аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”

15 – 60 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КРУКА (1954, Чэрвеньскі р-н), вучонага-фалькларыста, культуролага, педагога

16 – 180 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАРЛАВІЧА ЕЛЬСКАГА (1834, Пухавіцкі р-н – 1916), гісторыка, этнографа, краязнаўца, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, члена Акадэміі ведаў у Кракаве

16 – 125 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯНКЕВІЧА (1889–1970), вучонага-акіянолага, гідрабіёлага, арганізатара комплексных экспедыцыйных даследаванняў вадаёмаў Беларусі, ініцыятара стварэння Нарачанскай біялагічнай станцыі (1946), акадэміка АН СССР, лаўрэата Ленінскай (1965) і Дзяржаўнай (1951) прэмій СССР

19 – 90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА БЫКАВА (1924, Ушацкі р-н – 2003), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978), Ленінскай прэміі (1986), расійскай прэміі “Трыумф” (1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1984)

21 – 150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАЗІМІРАВІЧА СЕРЖПУТОЎСКАГА (1864, Слуцкі пав. – 1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта

21 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ГОВАР-БАНДАРЭНКІ (1914, Рагачоў – 1988), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

21 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНДРАТАВІЧА ХАЎРАТОВІЧА (1934, Магілёўскі р-н – 1991), паэта

22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

23 – 70 гадоў з пачатку правядзення БЕЛАРУСКАЙ АПЕРАЦЫІ “БАГРАЦІЁН” (1944), адной з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну

25 – 90 гадоў з часу прыняцця пастановы СНК БССР аб стварэнні НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КНІЖНАЙ ПАЛАТЫ БЕЛАРУСІ (Мінск; 1924)

26 – 40 гадоў з дня прысваення г. МІНСК ганаровага звання “Горад-герой” (1974)

27 – 230 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНА БАРОЎСКАГА (1784, Піншчына – 1846), польскага літаратуразнаўца, педагога, публіцыста, крытыка, тэарэтыка паэзіі і красамоўства

27 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ФІЛІМОНАВІЧА КАРАМАЗАВА (1934, Чэрыкаў), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990)

27 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА НІКАЛАЕВА (1939, Україна – 1997), мастака, які працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісу, а таксама ў галіне сцэнаграфіі

29 – 35 гадоў з часу стварэння РУВП «ЗАВОД “КАМЕРТОН” НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАГА АБ’ЯДНАННЯ “ІНТЭГРАЛ”», аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і СНД у галіне электроннай прамысловасці і адзінага вытворца крэмніевых пласцін на тэрыторыі Беларусі (Пінск; 1979)

29 – 30 гадоў з часу адкрыцця МІНСКАГА МЕТРАПАЛІТЭНА (1984)

29 – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1780 разоў Апошняя змена Чацвер, 25 Красавік 2019 09:30